34 навучыць пісаць якасныя тэксты
- Рубрыка: УЛОЎ
- 04.12.2019
- 12011
7–8 снежня рэдакцыі 34mag і 34travel правядуць маштабны інтэнсіў для тых, хто працуе з тэкстамі – для медыя, блогаў, рэкламных агенцтваў, уласнага заробку ці чыстага задавальнення.
Месцаў усяго 30. Пра тое, што заняў(-ла) адно з іх, не пашкадуе журналіст(-ка) або капірайтар(-ка) на старце кар’еры, студэнт(-ка) медыйнай спецыяльнасці, блогер(-ка), SMM-шчык(-ца), той/тая, хто займаецца прасоўваннем уласных праектаў і супрацоўнічае са СМІ.
Доўжыцца інтэнсіў будзе з 10 да 16 гадзін з перапынкам на абед і невялікімі брэйкамі. Падрабязны расклад удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць напярэдадні.
Калі: 7–8 снежня, 10:00–16:00
Дзе: прастора «Вокны», вул. Кастрычніцкая, 16
Кошт: першыя квіткі – 79 BYN
Мы сябруем і з безнаяўнымі. Пішыце на 34editors@gmail.com.
Пра што будзем казаць (на рускай мове):
Як дамагацца сваіх мэтаў з дапамогай тэкстаў?
Як не стаць дрэнным аўтарам? Разбор самых частых памылак.
Як весела пісаць пра тое, пра што ўсе астатнія пішуць сумна?
Як пераадолець «крызіс аўтара»? Як знайсці тэму і свой вугал гледжання?
Як раскрыць героя ў інтэрв'ю? Як узяць ідэальны каментар? Як атрымаць адказы на свае пытанні?
Як наладзіць камунікацыю з рэдакцыяй? Як выбудаваць працу ў звязку «аўтар – рэдактар»? Як стаць добрым рэдактарам?
Мова варожасці: як не напароцца на цвікі ў лаўцы, якія ты пазабіваў(-ла) сваімі рукамі?
Чаму «прадавальных» тэкстаў не існуе? Як падаваць інфармацыю і прадаваць паслугі, каб быць карысным і нікога не раздражняць?
Распавядаць будуць:
Антон Кашлікаў
галоўны рэдактар і выдавец праектаў 34
Юлія Міронава
рэдактарка 34travel.me
Маша Гуліна
рэдактарка 34travel.me і Bahna.land
Марыя Ярома
галоўная рэдактарка аддзела камерцыйных спецпраектаў Tut.by, менеджарка праектаў у 34
Лёша Горбаш
рэдактар 34mag.net і The-Flow.ru