План на суботу: фестываль пра страхі і пераадоленне іх
- Рубрыка: УЛОЎ
- 25.06.2019
- 5120
29 чэрвеня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіяльта» ладзіць фестываль «Страшное дело». Івэнт прысвечаны самым страшным страхам актывістаў-пачаткоўцаў і пераадольванню гэтых страхаў.
Калі: 29 чэрвеня, 13:00 – 23:00.
Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Кастрычніцкая, 19.
Уваход: бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца вось тут.
У нас не вельмі прынята казаць пра тое, чаго баіцца актыўная моладзь. Часцей даводзіцца чуць пра цудоўныя гісторыі поспехаў і выклікаў. Але ж распачаць свой праект, упершыню выступіць публічна ці напісаць пісьмо патэнцыйнаму партнёру, мець зносіны з незнаёмымі людзьмі – гэта можа быць страшна да ледзянога поту. І з гэтым трэба нешта рабіць.
Фестываль «Страшное дело» прапануе табе зазірнуць у «Пакой страху» і «Дворык жахаў», каб выйсці адтуль чалавекам, якому ўсё ні па чым. Чаяванне з ментарамі і ментаркамі дапаможа пачаць сваю справу, а варкшопы моладзевых ініцыятыў натхняць на дзеянні.
У праграме знойдзеш майстар-класы па працы ў камандзе, пошуку грашовых рэсурсаў для сваёй ідэі, пераадоленні страху публічных выступаў і страху памылак. Таксама будуць варкшопы па фатаграфіі, калажах, бяспецы ў інтэрнэце, беларусізацыі шыльдаў, азеляненню дахаў і не толькі.
Фэст будзе на карыць усім, у каго ёсць жаданне рабіць нешта крутое, але яны баяцца або не ведаюць, з чаго пачаць. Штурхель натхнення тут прапішуць дакладна.
А вось пачытай таксама: «Хто такі ментар, каму ён патрэбны і як працуе?»