Аляксандр і Аганэс частуюць мяне латэ і распавядаюць пра канкурэнтаздольнасць свайго прадукту. У майго напою сапраўды насычаны і выразны смак. «Справа ў тым, што ўся тэхналогія прыгатавання вывераная да дробязяў. Ёсць секундамер, ёсць шалі, не можа быць ніякага вымярэння на вока, бо вока можа памыліцца. Калі эспрэса павінен утрымліваць 17 грам кавы, ён будзе іх утрымліваць», – кажа Аганэс.
Праз нейкі час да размовы далучаецца Яўген Пінчукоў, адзін з заснавальнікаў Kitchen Coffee Roasters, адкуль цяпер бярэ свежаабсмажанае зерне і Moby Dick Caffe. Яўген, які летась перамог у конкурсе на лепшага беларускага барыста, кажа, што толькі ў яго Аганэс і Аляксандр паспрабавалі каля васьмі розных гатункаў кавы і яшчэ па некалькі – у іншых менскіх ростэраў. Выбар спынілі на адным з монасартоў арабікі – Эфіопіі Сідама, незвычайны смак якой кампанія імкнецца падкрэсліць з дапамогай адмысловага абсмажвання. «Мне спадабалася, што, з аднаго боку, хлопцы – бізнэсоўцы, з іншага – творчыя людзі. Можа, яны пакуль і не вельмі добра разбіраюцца ў каве, але яны давяраюць сваім адчуванням, водару, смаку, калі выбіраюць. А мы ўжо стараемся нешта расказаць пра той ці іншы гатунак. Я атрымаў вялікую асалоду ад нашых сумесных пробаў», – прызнаецца Яўген.
Калі эспрэса павінен утрымліваць 17 грам кавы, ён будзе іх утрымліваць
Тыя, у сваю чаргу, прызнаюцца, што Жэня скарыў іх сэрцы яшчэ і тым, што адзіны не спужаўся іх кававага апарата і амаль з першай спробы прыгатаваў на ім смачны эспрэса. Высвятляецца, што каву ў Moby Dick гатуюць на левернай машыне Astoria Gloria, прывезенай адмыслова з Італіі.
«Спачатку было не зусім зразумела, таму што я раней не працаваў на такой, – кажа Яўген. – Але прыгатаваў некалькі порцый і ўпэўніўся, што яна гатуе смачную каву. Леверная машына створана па даўнейшых тэхналогіях першых кава-машын, калі барыста сваёй сілай ствараў ціск. Ад пачатку так і было: чым болей ціснеш, тым больш насычанай атрымліваецца кава. Цяпер мадэль троху ўдасканалілі. Сэнс у тым, што ты ўплываеш менавіта на першую частку запарвання кавы, калі заціскаеш гэты рычаг, і стадыя перадзапарвання павялічваецца».
«Прыходзілі так званыя эксперты, спрабавалі зрабіць каву, у іх усё пырскала ў розныя бакі, – усміхаецца Аляксандр. – Мы ўжо пачалі хвалявацца, што мо мы дарма такую машыну заказалі. А Жэня прыйшоў і з натуральнасцю, непасрэднасцю наладзіў машыну і зрабіў каву».
«Некалькі год таму я ўпершыню ўбачыў і паспрабаваў каву з такой машыны ў Клайпедзе, і мне вельмі спадабалася, – працягвае Аганэс. – Калі мы вырашылі рабіць кавярню – адразу прапанаваў яе. Спачатку яшчэ думаў, можа, гэта мой загон такі, можа, яна на мяне проста візуальна так уздзейнічае. Але пасля зразумеў, што яна сапраўды дае іншы смак. Акрамя таго, гэта вельмі ў стылі Moby Dick: ты не проста ціснеш на кнопку, а фізічнай сілай уплываеш на прыгатаванне. Тут заўсёды будзе кава моцнай якасці, у гэтым ідэя».
Да нашай размовы далучаецца шэф-барыста кавярні Саша Кузін – і вось ужо чатыры мужчыны трапятліва разважаюць пра тое, якой насамрэч павінна быць добрая кава. «Мы хацелі пашырыць канцэпцыю Moby Dick і на кавярню, – кажа Саша. – Перадусім гэта ідэя пра тое, што высокая якасць можа быць па даступным кошце. Мы не заяўляем, што мы лепшыя. Мы проста паказваем, што добрая кава даступная для людзей, што не трэба баяцца хадзіць у кавярні. Мы не гонімся за нейкай модай, нейкім незразумелым хайпам. Таму ў нас стрыманае і невялікае меню».
Ад пачатку так і было: чым болей ціснеш, тым больш насычанай атрымліваецца кава.
Сапраўды, да кавы тут не прапаноўваюць ніякіх сіропаў, затое ёсць добры выбар гарбаты, масалы і матэ. Эксклюзіў – каскара – высушаныя лушпайкі і мякаць кававай ягады, багатыя не толькі на кафеін, але і на антыаксіданты і вітаміны. «Увогуле хачу дадаць, што ўсё не проста так: Moby Dick, жым у кававай машыне, эфіопская кава, эфіопская жанчына ў афармленні. Паўсюль закладзены нейкі патаемны сэнс. І для мяне гонар быць часткай усяго гэтага», – падагульняе Яўген. Ну і нам шчыра цікава далейшае развіццё фармацыі творчых атлетаў ці атлетычных творцаў з Moby Dick і які смак мае гэтая каскара.
Запускаем серыю інтымных інтэрв’ю, у якіх за герояў кажуць іх уласныя целы.
Вялікая размова з Алегам ЛСП, стваральнікам аднайменнага музычнага праекта з Беларусі, да якога менавіта летась прыйшоў сапраўдны поспех.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.