Публічная дыскусія «Што варушыць Берасце?»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 27.06.2018
- 7572
28 чэрвеня каманда 34mag прыедзе ў горад над Бугам, каб правесці публічную дыскусію на тэму «Што варушыць Берасце?». Галоўныя культурныя дзеячы горада адкрыта будуць разважаць на тэму таго, што з сябе ўяўляе горад цяпер, якім можа быць заўтра і навошта наогул прыязджаць у Берасце.
Хто будзе разважаць?
Тыя, каго берасцейцы ўжо добра ведаюць:
музыка і мастак
актывістка агенцтва «Дзедзiч»
Аксана Бровач
журналістка з «Камсамольскай праўды»
мастачка
Дар’я Гарашчанка
журналістка з гарадскога часопіса «Бинокль”»
Наталля Зданевіч
менеджар-культуролаг
Мадэратар дыскусіі – журналіст 34mag Герман Кліменка.
Якія пытанні будуць паднятыя першымі?
Чаго не хапае Берасцю?
Як актывізаваць гараджан?
Якая падзея здольная выклікаць у Берасці рэзананс?
Як пачаць сваю дзвіжуху / справу / праект у Берасці?
Дык што там з вашым шматпакутным заводам?
Навошта гэта ўсё?
Каб у адным месцы сабраць тых, хто робіць Берасце лепшым. Каб у працэсе дыскусіі зразумець, як ты сам(-а) можаш унесці нейкі ўклад у развіццё горада. Каб пасля сустрэчы смела казаць, што Brest Not Dead.