Каманда FSP X шукае ініцыятыўных зумераў для медыяпраекта
- Рубрыка: УЛОЎ
- 17.03.2020
- 5748
Каманда гарадскога пікніка FSP X абвясціла кастынг: шукаюць ініцыятыўных рабят, народжаных у нулявыя, каб зняць іх у медыяпраекце пра так званае Generation Z. Мэта ўсяго – расказаць пра герояў і з'явы пакалення, якое вызначае Беларусь сённяшнюю.
«Здымаеш крутыя відосы, арганізаваў экаклуб, прывучыў суседзяў сартаваць смецце, выйграў алімпіяду па хіміі, вядзеш свой блог пра рыбалку, ствараеш робатаў, аб'ездзіў увесь свет як мадэль або ладзіш ASMR-вечарынкі, праграмуеш з пяці гадоў – раскажы пра гэта», – пішуць арганізатары. І настойваюць, што зумеры – пакаленне свабоды, рабяты амбіцыйныя і самастойныя ў выбары ўласнага шляху (калі што, мы з гэтым цалкам згодныя).
Заяўкі прымаюць ад асоб каля 20 гадоў. Гендар, нацыянальнасць, знешні выгляд і запісы ў працоўнай кніжцы значэння не маюць. Важна, каб у патэнцыйнага героя або гераіні былі ўласныя ідэі, пра якія яны гатовыя распавядаць.
Кастынг будзе доўжыцца да 6 красавіка.
Уласна фестываль FSP адбудзецца ў апошнія выходныя ліпеня.