У Менску выступіць заснавальнік сайта Kloop.kg, які востра піша пра палітыку
- Рубрыка: УЛОЎ
- 19.02.2019
- 6249
21 лютага ў Менску выступіць галоўны «клоп на целе Кыргызстана». Гэта калі верыць думцы экс-прэзідэнта Алмазбека Атамбаева, а ён, трэба сказаць, чалавек вельмі гнілой рэпутацыі. Для куды больш прыемных рабят журналіст Бектур Іскендэр – стваральнік найпапулярнейшага сярэднеазіяцкага выдання Kloop, у якога многім варта павучыцца.
Дзе: Прэс-клуб на вуліцы Веры Харужай, д. 3, пам. 601.
Калі: 21 лютага ў 19:00.
Колькі: free, трэба толькі зарэгістравацца.
З моманту заснавання галоўнай фішкай рэсурсу застаецца яго каманда: яна складаецца са школьнікаў, студэнтаў і журналістаў-пачаткоўцаў.
На хвалі другой кыргызскай рэвалюцыі ў 2010-м Kloop у нейкі момант заставаўся адзінай крыніцай інфармацыі для тых, хто цікавіўся навінамі.
Выданне спецыялізуецца на расследаваннях карупцыйных схем. У адрас яго аўтараў паступаюць пагрозы, аднак яйцы ў іх, падобна, сталёвыя.
На адкрытай лекцыі ў менскім Прэс-клубе выдатны медыйшчык раскажа пра тое, як каардынаваць маладых журналістаў, каб тыя працавалі з імпэтам і не баяліся сунуць іголку ў пульпітныя гнайнікі дзяржавы.
Дарэчы, у 2016 годзе Бектур Іскендэр стаў першым выхадцам з Цэнтральнай Азіі, якога запрасілі выступіць на канферэнцыі TED.