VOKA прапануе бясплатны прагляд фільмаў па-беларуску
- Рубрыка: УЛОЎ
- 16.02.2021
- 6930
Да Дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага, анлайн-кінатэатр VOKA прапануе бясплатны доступ да калекцыі фільмаў у беларускай агучцы. Агучка прафесійная – над ёй працавалі дыктары і артысты.
Кантэнт у раздзеле «Кіно па-беларуску» будзе даступны free цягам тыдня – да нядзелі ўключна. Тут табе і класіка сусветнага кіно, і топавыя фільмы апошніх гадоў, і дакументальныя фільмы беларускай вытворчасці. Хапае варыянтаў для сямейнага прагляду: ад анімацыйнага зэ бэст пра Тотара да трылогіі «Дзеці шпіёнаў». Асаблівай увагі заслугоўвае беларускі міні-серыял пра Несцерку ды іншыя творы нашых аўтараў.
Глядзець кіно і мульцікі можна на сайце voka.tv або ў мабільнай праграме VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.
Міжнародны дзень роднай мовы ініцыяваны ЮНЭСКА і адзначаецца штогод з 2000-га. Мэта гэтага свята – захаваць і абараніць разнастайнасць культур ды моў на планеце. Паводле дадзеных арганізацыі, недзе палове з шасці тысяч моў у свеце пагражае знішчэнне. Як бараніць беларускую мову – распавядаем па спасылцы.