34mag.net перазапусціў раздзел «Актывісты»

Ужо некалькі гадоў мы расказваем пра беларускіх актывістаў – людзей, якія робяць краіну лепшай. Адукацыя, экалогія, культура, бізнэс – у абсалютна розных сферах яны займаюцца аднолькава важнай справай. У абноўленым раздзеле мы сабралі залатую калекцыю з прафайлаў даўно вядомых і новых герояў і гераінь, якія змяняюць свет па меры сваіх магчымасцяў.

Раздзел працуе як база дадзеных: у ім можна лёгка адшукаць героя або гераіню са свайго рэгіёна і сферы, блізкай асабіста табе. Клікай на кнопку «Актывiсты» ў правым верхнім куце дэсктоп-версіі 34 ці ў меню мабільнай версіі, заходзь на старонку, задавай крытэрыі пошуку і знаходзь аднадумцаў.

У «Актывістах» размешчаныя як ужо вытрыманыя артыкулы – напрыклад, гісторыі арганізацыі «Талака»  і праекта MAKEOUT, так і публікацыі пра маладыя ініцыятывы, што толькі набіраюць моц і маюць патрэбу ў тваёй падтрымцы. З нядаўніх матэрыялаў раім звярнуць увагу на маналогі лідара кампаніі супраць гамафобіі «Справа Пі_» Андрэя Завалея і каардынатара кампаніі па архітэктурнай даступнасці «Павестка 50» Міхаіла Мацкевіча.

Людзі, якія робяць Беларусь лепшай, – цяпер на адной старонцы.

 

 Глядзець раздзел «Актывісты»