Якая будучыня беларускай культуры? Шасцёра артыстаў шукаюць адказы ў новым аўдыядоку
- Рубрыка: УЛОЎ
- 10.04.2024
- 2934
Аўдыядок «Каму мы патрэбныя, калі не сабе» студыі Vozera Media даследуе феномен беларускай культуры ў яе сучасным стане, калі шмат хто з культурніцкіх дзяячак і дзеячаў вымушаны шукаць публіку ў краінах, дзе пра Беларусь не ўсе нават чулі.
Стваральнікі аўдыядаследавання зацікавіліся, куды могуць прывесці такія пошукі. Каму ў замежжы цікава слухаць песні і вершы на беларускай мове? Чым можна спакусіць пераборлівых еўрапейскіх галерыстаў? Ці рэальна рабіць мастацтва ў іншай краіне, не асімілюючыся? Як заставацца цікавымі беларусам у Беларусі?
Аўдыядок складаецца з шасці гісторый, якія натуральна пераплятаюцца адна з адною, хоць за кожным расказам – унікальны чалавечы досвед у розных культурніцкіх нішах. Тут гучаць галасы і шчырыя думкі мастака-акцыяніста Міхаіла Гуліна, музыкі і актора Паўла Гарадніцкага, мастацтвазнаўцы Мікіты Моніча, рэжысёркі і музыкі Паліны Дабравольскай, сузаснавальніцы аўдыявыдавецтва «Кніжны воз» Крысціны Дробыш, пісьменніцы Ганны Комар.
Разам з гераінямі і героямі аўдыядоку можна паразважаць пра надзённыя патрэбы і магчымыя шляхі развіцця беларускай культуры, у нейкіх момантах адчуць сум і расчараванне, у іншых – зарадзіцца энтузіязмам і ўпэўненасцю, што калі рабіць пільна, то плён абавязкова будзе.
Дзе паслухаць:
Apple Podcasts / Spotify / Castbox / Soundcloud / Yandex.Music