«ТОК: Театр. Образование. Кино» – новы культурны праект у Менску
- Рубрыка: УЛОЎ
- 19.03.2018
- 9717
У Менску з'явіўся новы культурны праект «ТОК» – платформа для стварэння новага крэатыўнага прадукту ў сферах тэатра, кіно, адукацыі. Першы паказ у рамках свежага праекта пройдзе ўжо сёння, 19 сакавіка.
«Культурная прастора Менска больш арыентаваная на традыцыі і мэйнстрым, – кажуць арганізатары. – Таму адна з мэтаў праекта – развіццё цікавасці да аўтарскага кіно і сучаснага тэатра з боку мясцовай супольнасці».
Развіццё аўдыторыі – адна з задач праекта. У планах – прыцягненне і праца з аўдыторыяй сучаснага тэатра і незалежнага аўтарскага кіно ў Менску для «стварэння любові паміж мастацтвам і публікай».
Таксама «ТОК» бярэ на сябе падтрымку кіна- і тэатральных праектаў: гэта выяўляецца ў куратарстве, ментарской падтрымцы, прасоўванні і пастаноўцы работ.
Сярод ужо рэалізаваных і дзеючых праектаў «ТОКа» – спектакль «Опіум» і дакументальны спектакль «Anti[gone]» рэжысёра Аляксандра Марчанкі; вечар рамантычных гісторый «Тэарэма любові. Ружовыя фільтры»; праект «Беларусь 4'33. Горад Сонца Кропка Нуль» Таццяны Арцімовіч і Антона Сарокіна; лекцыя тэатраведкі Ксеніі Дубоўскай «Тэатр без сцэны»; спектакль «Крестовыйпоходдетей» рэжысёра Юрыя Дзівакова, etc.
Расклад мерапрыемстваў на сакавік і красавік глядзі ў афішы і на сайце праекта «ТОК».