Беларускі збіраюць базу экспертак у сферы бізнэсу
- Рубрыка: УЛОЎ
- 21.11.2019
- 8488
Цэнтр падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва ProWomen.by працуе над анлайн-базай экспертак у сферы бізнэсу і ў сумежных прафесійных абласцях. Табе прапануюць не недаацэньваць свой вопыт: упэўнена падавай заяўку, каб зрабіць свет больш справядлівым.
«Калі ты гатовая даваць інтэрв'ю, выступаць і пісаць артыкулы, мы будзем рады дадаць твае дадзеныя ў картатэку», – пішуць аўтаркі праекта.
Асноўны сэнс задумы – зрабіць голас жанчын больш гучным у СМІ і публічнай прасторы. У сваю чаргу, для журналістаў і арганізатараў івэнтаў экспертная база стане зручным інструментам пошуку спікерак, якія шараць у брэндынгу, кіраванні персаналам, маркетынгу, падатковым кансультаванні, аўдыце, НКА. Дарэчы, пачытай нашы в’ю з Юляй Мальковай і Ганнай Бандарэнка, якія ўжо ўключаныя ў анлайн-базу ProWomen.by.
Каб падацца ў эксперткі, трэба ўсяго толькі зарэгіцца на сайце prowomen.by, распісаўшы свае скілы. Намінаваць можна не толькі сябе, але і сваю цудоўную каляжанку, за навыкі якой упішашся без агаворак.
Анкеты разглядаюць раз на месяц. Справядлівае рашэнне дапамагае прыняць кансультацыйны савет. Вынікі абвяшчаюць праз пошту.