Нашы сябры з MAKEOUT запускаюць краўд-кампанію і збіраюць сродкі на папяровы часопіс. Мінулае забываецца і блякне, калі яго не захоўваць. Таму часам лепшы артэфакт — той, які можна патрымаць у руках. Чытай, дары, дзяліся!
MAKEOUT — праект пра гендар і сэксуальнасць. Цэлы год каманда працавала над друкаванай версіяй часопіса. Яны пабывалі ў розных гарадах былога СССР, сядзелі ў архівах і нават пабывалі на вытворчасці. Усё гатова да друку.
Часопіс — гэта 320 старонак з архіўнымі кадрамі, рэдкімі інтэрв'ю і гісторыямі рэальных людзей. Гэта жыццё ЛГБТ + супольнасці за апошнія 20 гадоў.
Ты можаш яго атрымаць за 27 BYN ($ 13). А калі ты ахвяруеш 5 BYN, то робіш добрую справу: дасылаеш 1/5 часопіса ў бібліятэкі гендарных праектаў па ўсім свеце.
Віка Біран, адна з сузаснавальніц праекту:
— Увесь гэты праект можна назваць адным вялікім цікавым эксперыментам. Упершыню ў Беларусі праводзіцца краўдфандынгавая кампанія на тэму ЛГБТК. Якія з беларускіх медыя і публічных персон будуць публічна нас падтрымліваць? Хто апынуцца першымі крытыкамі? Які працэнт ад заяўленай сумы мы зможам сабраць?
Усё гэта пакуль няясна. За развіццём кампаніі я сачу як за займальным серыялам. Архіваванне і даследаванне папярэдняга актывісцкага досведу — гэта тое, чым мы займаемся з пачатку заснавання MAKEOUT.
Часцяком у гэтых даследаваннях мы натыкаліся на сайты-прывіды: яны былі актыўнымі раней, але цяпер, напрыклад, скончыўся хостынг, і ўсе аб'ёмы інфармацыі апынуліся недаступныя. Такі вось парадокс: у эпоху інтэрнэту нам неабходная друкаваная версія часопіса.
За даступнасць інфармацыі даводзіцца плаціць яе ўразлівасцю. Мы ведаем, што побач з размовай пра грошы заўжды ідзе размова пра прывілеі. Аддаць 13 даляраў за журнал — не ўсе змогуць сабе гэта дазволіць. Менавіта таму частка накладу часопіса будзе даступная ў публічных бібліятэках і архівах Менска і ўсяго свету.
Дырэктарка MAF: «Гэта было не рашэннем, а вымушаным захадам».
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (1)
Мода на ЛГБТ ужо парадкам раздражняе.