Відэа дня: як выглядаў Менск 100 гадоў таму
- Рубрыка: УЛОЎ
- 20.02.2025
- 189
На YouTube з’явіўся ролік пра Менск 1900–1939 гадоў. Яго стваральнік Яўген Юшкін аднавіў і ажывіў старыя фатаграфіі, скарыстаўшыся штучным інтэлектам і моўшн-дызайнам.
«Праект паказвае вуліцы, будынкі і атмасферу горада, якога больш не існуе, але які можна ўбачыць зноў», — пракаментаваў сваю працу аўтар.
Пад габрэйскую песню «Belz, Mayn Shtetele Belz» 1932 года можна «праляцець» птушкай над плошчай Свабоды і вакзалам, прагуляцца па Нямізе і Верхнім горадзе, зірнуць з выгодных ракурсаў на каталіцкія, праваслаўныя, габрэйскія храмы беларускай сталіцы, паразглядаць яткі гандляроў ды шыльды крамаў, паслухаць звон трамвая і грукат брычак.