ActiveCloud дорыць зніжку 99% тым, хто пацярпеў ад крызісу
- Рубрыка: УЛОЎ
- 09.04.2020
- 5310
Воблачны правайдар ActiveCloud запусціў праграму падтрымкі бізнэсу, што найбольш пацярпеў з-за пандэміі COVID-19 і эканамічнага крызісу. Турыстычныя агенцтвы і тураператары, транспартныя кампаніі, забаўляльныя цэнтры ды іншыя кампаніі, якія страцілі кліентаў у цяжкай сітуацыі, змогуць карыстацца паслугамі ActiveCloud на асаблівых умовах.
Заяўкі на ўдзел у праграме ActiveCloudHelp прымаюць да 31 мая 2020 года ад старых і новых кліентаў ActiveCloud. Дысконт можна атрымаць на наступныя паслугі: віртуальны хостынг, воблачны хостынг CloudServer, рэзервовае капіраванне Acronis, аб'ектнае сховішча ActiveStorage. Зніжку ў памеры 99% на хостынг даюць на перыяд да шасці месяцаў, іншыя сэрвісы таннеюць на красавік-травень.
Сяргей Аўраменка
дырэктар па прадуктах ActiveCloud
«Разумеючы, наколькі важныя цяпер узаемадапамога і падтрымка, мы вырашылі аказаць дапамогу тым кампаніям, якія знаходзяцца ў найбольшай зоне рызыкі, але хочуць захаваць бізнэс і актывізаваць яго анлайн-складнік. Падтрымка заключаецца не толькі ў прадастаўленні фінансавых канікул, але і ў кансультацыях спецыялістаў кампаніі па аптымізацыі IT-рэсурсаў і пераходу ў анлайн-фармат. У існуючых абставінах мы бачым сваю місію ў дапамозе партнёрам дзеля лепшай будучыні для ўсіх».
Для ўдзелу ў праграме падтрымкі трэба даслаць заўку на sales@activecloud.by з пазнакай «Праграма падтрымкі бізнэсу ActiveCloudHelp».
Падрабязней пра кампанію можна пачытаць на сайце ActiveCloud.