На BBC выйшаў падкаст пра беларускіх шаптух
- Рубрыка: УЛОЎ
- 06.11.2018
- 9205
Журналістка BBC Сахар Занд выправілася ў Беларусь, каб вывучыць адну з найстарэйшых духоўных практык – лекаванне шэптам.
Шаптанне – гэта бытавая практыка народнага знахарства, з дапамогай якой нашы продкі нібыта маглі вылечваць розныя хваробы, рассейваць сурокі і здымаць праклёны. Існуюць спецыяльныя камбінацыі шэптаў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, і некаторыя з гэтых рыфмаваных загавораў захаваліся да нашых дзён.
Вывучыць мастацтва шаптання падахвоцілася журналістка BBC Сахар Занд – яна выправілася ў беларускую вёску Данілевічы, каб пагутарыць з шаптухамі, якія выкарыстоўваюць «медыцыну слова».
У чым заключаецца сіла шаптання, чаму шаптух нельга называць ведзьмамі і як ім удалося данесці гэтыя веды да 2018 года – жанчыны адказалі на ўсе пытанні журналісткі BBC.
Крынiца: BBC