Ягор Kipah
– Навакольнае асяроддзе вельмі навязвае стандарты цела: маўляў, у хлопца павінна быць барада, банкі, усё па сетачцы. Гэта прыводзіць да таго, што ты ўжо не думаеш – за цябе думаюць. Раней я заганяўся, а потым расслабіўся. Мне нават страшна глядзець на качкоў: здаецца, што яны вось-вось падарвуцца ад перанапружання. Я выдатна сябе адчуваю ў сваім целе, хоць многія думаюць, што я альбо пранаед, альбо гераіншчык. Вядома, гэта не так: проста ўсё, што я з’ядаю, накіроўваецца не ў шчокі, а ў энергію. Ежа для мяне – толькі паліва.
Я заўсёды быў худы. І менавіта нізкі індэкс масы цела быў маёй адмазкай ад арміі ў свой час. На ўсялякі выпадак я вырашыў схуднець яшчэ больш і займаўся тым, што сядзеў на слабіцельным і бегаў па раніцах у цэлафане, каб спаліць калорыі. Прасцей было запарыцца тады, каб не парыцца потым у арміі.
Быць худым класна. Магу спаць на спінцы канапы, ехаць чацвёртым на заднім сядзенні машыны, лёгка лавіраваць у натоўпе людзей. Самаіронія вельмі патрэбная, вядома.
Нос
У дзяцінстве я ехаў на ровары з горачкі, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў плот. Прыйшоў дадому з носам набакір і зубам у руцэ. Нават кавалачак храстка адламаўся. Гэта было так даўно, што я сам гэтага не памятаю – мне распавядалі.
Шнар на назе
Таксама ў дзяцінстве мы з братам бегалі па гародзе, скакалі праз вогнішча. Я неяк няўдала скокнуў, і мне ў боты прыляцеў кавалак вугалю. Гэта было ў канцы лета, проста перад школай. Памятаю тое дурное першае верасня: на адной назе ў мяне кед Converse, а на другой – сланец і куча бінтоў.
Вушы
Раней я вельмі камплексаваў, што ў мяне нейкія чарнобыльскія вушы – тонкія, як у эльфа. Нават валасы доўгія адпускаў, каб схаваць іх. Праз гэта мяне пастаянна блыталі з дзяўчынкай. Часта пыталіся: «Дзяўчына, на наступным выходзіце?», на што даводзілася басам адказваць: «У сэнсе?»
Смочкі
У мяне вельмі маленькія пігментаваныя смочкі. Нават калі я праходзіў медкамісію ў ваенкамаце, мне задавалі пытанне: «Малады чалавек, а чаму ў вас смочкі такія цёмныя?» Усё нармальна з імі, што вы прычапіліся.
«Памятаю тое дурное першае верасня: на адной назе ў мяне кед Converse, а на другой – сланец і куча бінтоў»
Скура і косткі
Ужо больш за год я не п’ю алкаголь, не палю, мяса не ем яшчэ больш часу. У мяне выраўняўся колер твару, вугры зніклі. Раней яны маглі паўстаць у такой колькасці, што мяне не пускалі ў клубы. Ахоўнікі спачатку патрабавалі пашпарт, а потым спачувальна пыталіся, што са мной здарылася.
Праз худзізну ў мяне вытыркаюць костачкі, і таму асабліва балюча ўдараць локцямі і каленамі – нервовыя канчаткі гараць, усё нямее. Да гэтага часу я нічога сабе не ламаў, але аднойчы моцна пашкодзіў калена. Тады я займаўся брэйк-дансам, але праз траўму давялося завязаць з гэтым і перакваліфікавацца ў алкаголіка.
Шнары на пальцах
Гэтыя шнары ў мяне з’явіліся ў перыяд жыцця, калі я жорстка бухаў і трапляў у розныя пераплёты. Справа была ў Кітаі: я працаваў аніматарам недалёка ад Пекіна, на адной вечарыне перапіў і стаў заляцацца да кітайскіх малышак. Адна з іх была не супраць гэтага, але потым высветлілася, што яе кент – круты мафіёзі, і ў нейкі момант ён нас заўважыў. Я гэта зразумеў, калі зайшоў у грымёрку, а мне ў спіну прыляцела шклянка. Пасля гэтага кітаец накінуўся на мяне, прыбегла ахова, пачалася паніка.
Са мной працавалі чатыры дзяўчыны, і мы разам вырашылі збегчы з клуба. Злавілі таксі і п’яныя і ўзбураныя паехалі ў гатэль. Прайшло пару хвілін – і перад намі рэзка спыніўся Volkswagen Passat. Наш кіроўца таксама затармазіў, дастаў ключы з запальвання і проста выйшаў з машыны. З той тачкі вылезлі чатыры кітайцы, адкрылі багажнік, узялі сапёркі, мачэтэ, сякеру і сталі рухацца да нас. Паглядзелі на мяне і жэстамі паказалі, што мне п**да.
«Я працаваў аніматарам недалёка ад Пекіна, на адной вечарыне перапіў і стаў заляцацца да кітайскіх малышак. Адна з іх была не супраць гэтага, але потым высветлілася, што яе кент – круты мафіёзі»
Яны спрабавалі адчыніць дзверы, але кіроўца нас замкнуў – тады яны пайшлі адбіраць у яго ключы. А мне ў той момант адразу ўспомніліся ўсе галівудскія блокбастары, калі герой зрывае прыборную панэль, якая злучае нейкія правады, заводзіць машыну і шчасна змотваецца. І пакуль я тузаў прыборную панэль, яны паспелі забраць ключы ў нашага кіроўцы і вярнуцца да машыны. Некалькі хвілін яны спрабавалі адчыніць дзверы, але я тут жа іх закрываў – тады яны пачалі біць тачку. Адна наша дзяўчынка паспрабавала выйсці, але ёй тут жа далі пад дых, і яна вярнулася. Я сеў на месца кіроўцы, па-ранейшаму спрабуючы аддзерці прыборную панэль, але неўзабаве адкрылася суседняя дзверца – і праз увесь салон нож паляцеў у бок майго жывата. Я паспеў злавіць яго рукой. Яны ўбачылі, што па ўсім салоне стала хвастаць крывішча, і хутка з’ехалі. Наш кіроўца моўчкі вярнуўся, з каменным тварам сеў на месца і адвёз нас у гатэль.
Татуіроўкі
Спачатку ў Кітаі я набіў трохкутнікі. Я тады заганяўся па сімволіцы і даведаўся, што ў залежнасці ад кірунку трохкутнікі могуць азначаць альбо мужчынскі, альбо жаночы пачатак. Мяне захапляла думка пра тое, што ва ўсіх нас ёсць абодва гэтыя пачаткі. Аднойчы мы з сяброўкай пайшлі ў салон, каб яна нешта сабе пракалола, але паход скончыўся тым, што мне набілі гэтыя татухі.
Астатнія малюнкі з’явіліся потым. Яны – адлюстраванне майго падсвядомага. Калі я аб чымсьці задумваюся і неўсвядомлена ваджу ручкай па паперы, то атрымліваюцца такія ўзоры. Ужо ў Менску я аднойчы размаляваў сабе ўсю руку маркерам і зразумеў, што гэта крута выглядае. Паехаў да Молі, і яна наўпрост па маркеры набіла ўсе гэтыя татуіроўкі.
Аднаўляем наш інтымны фотапраект «Голас цела». У аб’ектыве – мадэль plus size Крысціна Крысанава і падрабязнасці яе цела.
Чым 40-гадовае цела цікавейшае за 20-гадовае? Фатографка Дзіна Даніловіч распавядае біяграфію свайго цела.
«Калі раптам застанешся без нагі, табе давядзецца прабегчы марафон». Фотабіяграфія гукарэжысёра без рук.
Што рабіць, калі чалавек нарадзіўся не таго полу, якім хацеў бы быць? Гісторыя транссэксуалкі Дыяны.
Больш сінтоў і яскравыя калабы.
Калі працуеш з відэа, аўдыя, тэкстамі або ствараеш нешта рукамі.
Жыццё ў Беларусі, Расіі і Латвіі за савецкім часам.
КАМЕНТАРЫ (8)
а што за хуй, чым вядомы?
гэта сябар Паляковаў. таму ён на старонках 34
как вы надоели))
Не, гэта ты "надоела".
Кто это ? Герой страны,спасший ребенка из пожара? Лауреат нобелевской премии по физике ? Честный и скромный труженик ? Зачем это вообще? Не вижу никакого смысла,а кто-то возносит еще и в культ. Зачем форсить это? Чтобы молодежь забивалась портаками и считала публикации своих фото в подобных темах успехом в жизни ?
Эта рубрика о телесности, а не о социальных статусах. Нас интересует именно то, как люди относятся к своему телу и как учатся принимать себя.
И хорошо, если эти материалы найдет упомянутая молодежь, подвластная влиянию. Нет ничего страшного в том, чтобы отличаться от культивируемого образа идеального тела.
почему именно этот еблуша попал в рубрику ?
guys. eto kakaioto vissanaia iz palca fignia.seriozly. vi zhurnalisti ili trend obsasivalshiki v melkoi country?