36 ініцыятыў, на якія варта раўняцца
- Рубрыка: УЛОЎ
- 17.09.2019
- 8742
«Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» сабраў па адным лінку 36 ініцыятыў, якія могуць натхніць на вялікія подзвігі.
Падборка ОЕЭК выратуе, калі «патрэбныя ідэі, але ў галаву нічога не лезе». Ініцыятывы трапілі ў спіс па рэкамендацыях ментараў і ментарак, якія ўдзельнічалі ў «Вялікім мазгавым штурме» у мінулым ліпені.
Вось тыя з ініцыятыў, якія рэалізуцца ў Беларусі:
«Аўтавакзал па-беларуску» – адвакатыўная кампанія за тое, каб аўтобусны вакзал у Берасці загучаў на беларускай мове;
«Дрэс-код мінус дыскрымінацыя» – арт-бяседа ў Купалаўскім тэатры;
«Жывая Бібліятэка» – антыдыскрымінацыйны праект, у межах якога чалавек можа твар у твар сустрэцца са сваімі стэрэатыпамі і – у ідэале – разбурыць іх;
«Анёл» – пошукава-ратавальны атрад, што набірае валанцёраў(-ак) у дапамогу міліцыі і МНС для пошуку людзей, якія выйшлі з дому і не вярнуліся;
«Інклюзіўны барыста» – навучанне людзей з інваліднасцю прафесіі барыста для павышэння іх шанцаў на працаўладкаванне;
Dyslexia Belarus – ініцыятыва, якая дапамагае людзям з дыслексіяй і іншымі праблемамі навучання;
34mag.net – гэта мы, і мы шмат пішам пра актывістаў, нават асобны раздзел на сайце прыдумалі;
«Дыялекты» – тут можна жмякнуць па мапе і паслухаць, як размаўляюць людзі ў розных кутках Беларусі;
«Тэатр у турме» – у гомельскай калоніі прафесійны рэжысёр ставіць спектаклі з асуджанымі, пра гэта знялі кранальнае кіно;
Ходасаўскі бізнэс-акселератар – у аграгарадку ў Мсціслаўскім раёне вучаць вяршыць вялікія бізнэс-справы на сяле;
Urban Myths – гэта ўжо 44 муралы ў Менску і рэгіёнах;
«Маршыруй, дзетка!» – ініцыятыўная група, якая выступае за эфектыўныя дзяржаўныя інструменты процідзеяння хатняму гвалту;
БНР100 – бел-чырвона-белае свята, якое мы не забудзем ніколі;
Freaky Summer Party – гарадскі пікнік, якога менчукі чакаюць кожнае лета (а ён цяпер здараецца не кожнае);
Sprava – фестываль месца, які адбываецца паадаль ад цывілізацыі і намагнічвае на сабе ўвесь беларускі Facebook (вось як тут было сёлета);
Vulica Brasil – фестываль вулічнага арту і крэатыўны хаб, які дорыць беларускай сталіцы вайб Рыа-дэ-Жанэйра і прапампоўку ва ўрбанізме;
«Бананавы фургон» – збор непатрэбных рэчаў і перадача іх тым, каму яны патрэбныя;
«Зробім!» – суботнікі здаровага чалавека;
«Новае жыццё ў абмен на крышачкі» – ініцыятыва 2-ў-1: і перапрацоўка пластыку, і дапамога хворым людзям.
Пачытаць падрабязней і пра ўсе-ўсе ініцыятывы можна ў прэзентацыі.