Запусціўся сайт пра беларускі падкастынг

Стваральнікі Radio Plato Аляксандр Карнейчук і Павел Кірпікаў запусцілі сайт-каталог беларускіх падкастаў Belarus Podcast Hub

«Кажуць, што няма ідэальнага часу для запуску праектаў, таму мы абралі зараз!»піша Карней у Facebook

Найперш Belarus Podcast Hub – гэта каталог падкастаў, зробленых беларус(к)амі. На розныя тэмы, на розных мовах і ў розных фарматах. Фільтр дапаможа ў пошуках рэлевантнага аўдыяшоу тым, хто прагне заняць вушы Belarus related content.

Акрамя спасылак на падкасты, на платформе з’яўляюцца артыкулы, якія будуць карысныя падкастарам-пачаткоўцам або тым, хто ідзе далей да зор. Як запісаць падкаст без мільёна грошаў? Якое абсталяванне патрэбнае? Як піярыць сябе ў сацсетках? Ці пераходзіць у відэафармат? Знойдуцца адказы на гэтыя і іншыя пытанні.

Таксама аўтары праекта запрашаюць у Discord вытворцаў падкастаў, каб шэрыць вопыт, яднацца ў калабарацыі, кідаць мемчыкі, што будуць зразумелыя толькі падкастарам. Анансуюць скоры запуск адукацыйных курсаў на базе гэтага дыскорду.

 

Сачыць за абнаўленнямі Belarus Podcast Hub:

Facebook  /  Instagram  /  Twitter