Сардэчная Sprava
- Рубрыка: РЭПОРТЫ
- 06.08.2019
- 9230
Трэці фестываль Sprava ішоў тры дні і дзве ночы, прыняў на сябе ўсе варыянты летняга надвор'я і прытуліў каля 2000 чалавек. Ужо трэці год фестывалю ўдаецца захоўваць камернасць, нягледзячы на натуральны рост.
Калі хочаш паказаць замежнікам Беларусь, вязі іх на Sprava. Тут яны знойдуць вясковыя краявіды, пачуюць мясцовых адборных музыкаў, пакаштуюць лакальную ежу і паглядзяць на творчую інтэлігенцыю. «Sprava – гэта лагер для выдатнікаў», – сказаў хтосьці з гасцей, і з гэтым можна са смехам пагадзіцца.
Навінка гэтага фэсту – трыпавая сцежка сярод лесу і домік для назірання за птушкамі, дзе размясцілася dj-сцэна ад Radio Plato. Галоўная непрыемнасць фэсту – прыезд бацюшкі, які забараніў праводзіць канцэрты ўнутры руін храма, з-за чаго ўся праграма пастаянна мянялася. Усё астатняе засталося такім жа чароўным, свабодным і добрым.
І нават надвор'е злітавалася: увесь тыдзень абяцалі дажджы, але яны практычна абмінулі паўвостраў. Глядзі, як усё прайшло.
Фатографка Таня Капітонава здымае гэты фестываль з самага яго пачатку. Глядзі, як ён праходзіў у 2017 і 2018 гадах.
Фота — Таня Капітонава