«TellingHerStory» – падтрымка тых, хто працуе з тэмай хатняга гвалту
- Рубрыка: УЛОЎ
- 10.03.2021
- 2880
Праз каранавірус у свеце развіваецца яшчэ адна эпідэмія – эпідэмія хатняга гвалту. Для кагосьці зачыненыя дзверы – гэта захад дзеля бяспекі, а для кагосьці – жыццёвая рызыка, з якой немагчыма справіцца без дапамогі звонку.
З 29 сакавіка па 23 траўня Пражскі цэнтр грамадскай супольнасці ладзіць анлайн-лабараторыю «TellingHerStory» з мэтай падтрымаць НДА, грамадскія ініцыятывы, шэлтары і медыя, якія працуюць з праблемай хатняга гвалту ў краінах Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Каўказа.
Лабараторыя будзе складацца з вэбінараў, практычных заданняў і кансультацый. Яна дапаможа кампаніям удзельнікаў(-ніц) фінансава і інфармацыйна, а іх саміх навучыць працаваць з ахвярамі хатняга гвалту і кіраваць грамадскімі кампаніямі.
Каб удзельнічаць у лабараторыі, арганізацыям трэба мець:
досвед працы з сямейным ці партнёрскім гвалтам (юрыдычная і псіхалагічная дапамога, асвета і інш.);
разуменне таго, якую праблему яны хочуць вырашыць сваёй кампаніяй;
1 ці 2 чалавекі ад каманды.
Падаць заяўку на ўдзел можна да 14 сакавіка. Падрабязная інфармацыя пра лабараторыю «TellingHerStory» – тут.