З надыходам маразоў усё часцей спакушае перспектыва пагрэць дупу на бары, але не можаш знайсці «свой» кут? У нас ёсць добрыя навіны для цябе! Стваральнікі самых душэўных месцаў грамадскага харчавання ў Менску – «ДЭПО», «Лаўкі», ENZO – адкрываюць новы бар.
Невялічкая піяльня на шэсць столікаў і яшчэ пару месцаў за барам схавалася ў дворыку будынка на Зыбіцкай, дзе ўжо паспяхова працуюць некалькі ўстановаў фармату «выпіць і закусіць». Можа ўзнікнуць лагічнае пытанне: «Навошта яшчэ адно?» Аднак яно адпадае само сабой, калі трапляеш у памяшканне, – «Чапскі» рэальна makes a difference. Зусім не абавязкова апранаць вечаровы ўбор, каб пачуцца тут утульна. З іншага боку – складана ўявіць, што сюды заваліцца п’янае кодла, якое распачне танцы на барнай стойцы. Тут добра перасядзець зімовую завіруху і летнюю спёку, зліваючы набалелае сябру ці сяброўцы за келіхам добрага піва.
Кажа Улад Луневіч, заснавальнік бара:
– Мы гадаваліся на Кастрычніцкай, дзе свой свет – усё міла, усе свае. Таму калі адкрылася «ДЭПО» на Зыбіцкай, было цяжкавата: такая розная аўдыторыя, трапляліся і даволі складаныя госці. Зрэшты, узімку тут дастаткова спакойна, акрамя пятніцы і суботы, асабліва калі параўноўваць з сапраўды тусовачнымі вуліцамі ў іншых гарадах, з той жа Думскай.
Карацей, мы зразумелі, што тут хаця і ёсць душэўныя месцы, іх не так шмат. І вырашылі зрабіць нешта такое важнае. У нас было гэтае невялічкае памяшканне, і ў нейкі момант мы саспелі да таго, каб адкрыць нешта іншае, зрабіць тое, чаго яшчэ не рабілі, – бар. Пры гэтым не хацелася адыходзіць ад нашай звыклай канцэпцыі: каб было зразумела для людзей, цікава, смачна і з любоўю. Усе нашыя месцы прасякнутыя любоўю да Менска. І тут гэтае пачуццё сканцэнтравана нават у назве, бо Чапскі – адзін з самых культавых менскіх гарадскіх дзеячаў.
Але ўсё ж такі гэта менавіта канцэпцыя, тут усё дасканала прадумана. Асобны самелье склаў алкагольную карту, асобны – піўную. Інтэр’ер стварыла таленавітая Кася Сырамалот. Уся мэбля і нават піўная вежа – ручной працы, іх рабілі па эскізах. Персанал два месяцы навучаўся, а фартухі ім увогуле прывезлі з-за мяжы. На закусь можна замовіць сэндвічы з незвычайнымі інгрэдыентамі, якія смачна запякуць на грылі. Сярод фішак perfect serve – некалькі пазіцый моцных напояў з невялічкімі закускамі: сушаным грэйпфрутам, фісташкамі або курагой – і яны ідэальна дапоўняць смак.
Сярод напояў у новым бары можна пакаштаваць на разліў лепшага крафтавага піва ад беларускіх вытворцаў ці прысмактацца да бутэлечак з шатландскімі, дацкімі, бельгійскімі ды іншымі элямі ды іпамі (усяго 25 пазіцый). Моцны ўхіл зроблены і на віскі.
Мы падрыхтавалі папяровую мапу культурнай аорты Менска – вуліцы Кастрычніцкай. Унутры – анлайн-версія.
Стрыт-артысты, графітчыкі, архітэктары, урбаністы і эколагі – распавядаем пра дзейных асобаў сёлетняга свята вулічнага мастацтва.
Чым, акрамя падпахаў Pharaoh’а, дыхаў Менск на мінулых выходных? Глядзі рэпорты з 34 Hangover Party, Minsk’81 і тату-канвенцыі.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Как построить не просто бар, но тусовку на районе.
Разговор о смыслах большого искусства.
Правила жизни, работы, отдыха.