З'явіўся тэлеграм-бот, які дапамагае зрабіць раён экалагічнейшым
- Рубрыка: УЛОЎ
- 06.05.2021
- 7015
Грамадскае аб'яднанне «Экадом» стварыла бясплатны сэрвіс «Зялёны тэлефон», які дапаможа вырашыць экалагічныя праблемы паўсядзённага жыцця. Праз тэлефанаванне аператарам ці карыстанне тэлеграм-ботам кожны(-ая) зможа атрымаць бясплатную кансультацыю па сваіх пытаннях.
У якіх выпадках звяртацца ў «Зялёны тэлефон»?
у тваім двары вырубаюць дрэвы;
ты знайшоў(-ла) несанкцыянаваную звалку;
калі зялёныя зоны сталі паркоўкай для аўтамабіляў;
высокія бардзюры замінаюць ездзіць на ровары і карыстацца дзіцячым вазком;
у доме кепская якасць вады;
хочаш праверыць законнасць новай будоўлі;
у выпадку любой экалагічнай праблемы – нават калі твайго пытання няма ў спісе папулярных, напішы яго наўпрост у бот.
Калі табе зручней атрымаць кансультацыю па тэлефоне, то звяртайся ў сэрвіс у панядзелак, сераду і пятніцу па нумарах +375(29)170-26-70 і 8(017)396-94-31.