Спасылка дня: Як правільна скардзіцца?
- Рубрыка: УЛОЎ
- 09.03.2020
- 6277
Адчуваеш, як у табе свярбіць жаданне змяняць свет да лепшага? Ці табе проста падабаецца на ўвесь гэты свет скардзіцца? У любым выпадку тваім жаданням можна знайсці практычнае прымяненне.
Грамадскае аб’яднанне «Экадом» падрыхтавала стос прыкладаў скаргаў, якія засталося толькі троху кастамізаваць пад тваю сітуацыю і можна адпраўляць у дзяржаўныя органы. Гэта дапаможа зэканоміць час і сілы, а таксама павялічыць шанец атрымаць адказ па справе, а не адпіску. Звярні ўвагу, што калі твой зварот тычыцца экалагічнай інфармацыі, то адказаць табе павінны цягам дзесяці дзён, а не пятнаццаці. А калі пад зваротам падпішацца больш за трыццаць чалавек, то яго павінны разглядаць з выездам на месца ўзнікнення праблемы.
У спіс найбольш папулярных прыкладаў зваротаў і скаргаў увайшлі скарга на несанкцыянаваную звалку адкідаў ці адсутнасць агароджаў вакол дрэваў пры правядзенні будаўнічых работ, звароты аб неабходнасці правесці экалагічную экспертызу, звароты аб інфармацыі пра кампенсацыйныя пасадкі, гарадское планаванне, абрэзку ці высечку дрэваў. Карыстайся, калі ласка!
Рэкамендацыі юрыдычнай службы «Экадома» пра тое, як скласці сваю скаргу ці зварот