Запусцілася ініцыятыва за сумленныя выбары прэзідэнта
- Рубрыка: УЛОЎ
- 10.06.2020
- 13240
У інтэрнэце з'явілася платформа «Cумленныя людзі», мэта якой – забяспечыць правы кожнага чалавека на вольны ўдзел у выбарах і атрыманне дакладнай і празрыстай інфармацыі пра іх.
У каналах «Сумленных людзей» ты знойдзеш інфармацыю ды інструкцыі пра тое, як можна зрабіць выбары (больш) сумленнымі проста цяпер. Вось, напрыклад, мануал для тых, хто хоча ўдзельнічаць у падліку галасоў на ўзроўні ўчастковых камісій.
Ініцыятыва не заклікае да галасавання за канкрэтнага кандыдата. Яна створаная выключна для таго, каб раніцай 10 жніўня не было сумневаў, што лічбы на экранах адпавядаюць рэчаіснасці.
«Мы перакананыя, што Беларусь – краіна дзіўных людзей і вялікіх магчымасцяў. І сумленнасць – адна з нашых моцных якасцяў, якія суправаджаюць нас да кожнай пастаўленай мэты», – тлумачаць стваральнікі платформы яе назву і сэнс.
Далучыцца да ініцыятывы:
Facebook Telegram Instagram Вконтакте Одноклассники Viber
Матэрыялы 34mag, якія могуць спатрэбіцца гэтым летам: