«Жывая Бібліятэка» зрабіла паштоўкі для самаізаляваных (і дашле іх за цябе)

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» прапануе падтрымаць тых, хто знаходзіцца на самаізаляцыі, даслаўшы ім паштоўкі з карыснай інфармацыяй пра ковід.

 

Мэта інфакампаніі «Міфы vs. факты пра COVID-19» – распаўсюдзіць праўдзівыя і актуальныя звесткі пра вірус, каб людзі менш баяліся надуманых жахаў і больш клапаціліся пра сябе ды блізкіх.

Можна абраць паштоўку «праўда ці не?», каб давесці, напрыклад, што няма сэнсу праць і прасаваць аднаразовыя маскі, гэтаксама як «дэзінфікаваць» арганізм алкаголем. Другі варыянт – «паштоўкі падтрымкі» з пёселямі, коцікамі і сардэчкамі. Усе дызайны можна паглядзець на сайце «ЖБ».

 

 

Каб даслаць паштоўку, трэба запоўніць гугл-форму. Каманда праекта паклапоціцца пра паштовыя фармальнасці.