34 запрашае на майстар-клас «Як рабіць падкасты?»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 17.03.2019
- 6542
26 сакавіка ў менскай прасторы Punkt 34 ладзіць прэзентацыю аўдыягідаў пра Беларусь і майстар-клас пра тое, як рабіць крутыя падкасты.
Увага! Рэгістрацыя на мерапрыемства закрытая.
Цягам апошніх месяцаў на 34mag.net і 34travel.me стваралася прыгожая гісторыя: разам з МТС мы рыхтавалі адмысловыя аўдыягіды пра Менск, Нясвіж, Белавежскую пушчу. Зараз, калі гідаў набралося на прыгожую лічбу 10, мы гатовыя прыадчыніць дзверы ў кухню гэтага прадакшана.
У межах прэзентацыі саўнд-дызайнеры праекта і стваральнікі Radio Plato Аляксандр Карнейчук (Kornej) і Павел Кірпікаў (Stereobeaver) распавядуць, як запісваць такія падкасты, каб слухаць – і не магчы наслухацца.
Калі: 26 сакавіка (аўторак), 19:00
Дзе: прастора Punkt (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх)
Колькі: бясплатна, патрэбна толькі рэгістрацыя па спасылцы.
Нашы аўдыягуру раскажуць:
Адкуль узяліся падкасты і чаму яны сталі такімі папулярнымі?
Што трэба для таго, каб запусціць свой ультра-мега-супер-падкаст?
Смартфон, тры сябры ды півас – як дакладна не трэба запісваць падкасты?
Як ствараць атмасферу падкасту з дапамогай музыкі і гукаў?
Гутарковы падкаст, аўдыягід, дакументалка – разбіраемся ў жанрах.
Як манетызаваць падкасты?
Прыходзь даведацца пра штукі, модныя і запатрабаваныя проста цяпер.