Social Camp запрашае на 11 адукацыйных курсаў

Стартаваў набор на адукацыйную праграму і ментарынг у рамках Social Camp – праекта, які дбае пра нефармальную адукацыю для беларусак і беларусаў, дзе б яны ні жылі.

Social Camp – праект для тых, хто зацікаўленыя ў развіцці краіны і ўмацаванні сувязей з ёй. На «кэмпе» можна атрымаць новыя веды, знайсці падтрымку ў той краіне, дзе знаходзішся цяпер, панэтворкацца з класнымі рабятамі, намацаць шляхі далейшай працы і нават атрымаць грошы на рэалізацыю сваёй ідэі.

 

Пра што курсы?

Адукацыйная праграма Social Camp – гэта 11 курсаў гуманітарнага напрамку: сторытэлінг, сацыяльнае прадпрымальніцтва, сацыяльная экалогія, правы чалавека, перамовы, адвакацыя, крытычнае мысленне і іншае.

Фармат навучання: дыстанцыйны, на платформе Moodle. Часткова давядзецца працаваць у групе і з выкладчыцай або выкладчыкам. Часткова – самастойна. Кожны курс разлічаны на пяць тыдняў і складаецца з пяці тэматычных модуляў на 1,5–2 гадзіны.

  Запісацца на курсы можна да 1 кастрычніка па лінку

 

Што прапануюць на ментарскай праграме?

Тут можна атрымаць экспертную дапамогу ў прафесійным жыцці. Ментары і ментаркі Social Camp – людзі, якія маюць каштоўны досвед і гатовыя ім дзяліцца з матываванымі рабятамі. На ментарскай праграме можна атрымаць веды, парады, кантакты, якія не атрымаеш болей нідзе. Сферы, у якіх ментаркі і ментары Social Camp здабылі сваю экспертнасць: навука, мастацтва, права, маркетынг ды іншыя.

  Заяўкі на ментарскую праграму прымаюць да 8 кастрычніка тут

 

А грошы дадуць?

Цалкам імаверна. Удзельніцы і ўдзельнікі адукацыйных курсаў і праграмы ментарынгу, якія прыйшлі з канкрэтнымі задумамі і прыблізным бачаннем, як яны могуць свае ідэі рэалізаваць, змогуць падацца на фінпадтрымку сваіх праектаў – ад € 5000 да € 20 000.

 

   Усе падрабязнасці – на сайце Social Camp