Што такое WAS?
WAS – гэта яркія гісторыі пра герояў і мярзотнікаў, подзвігі і заганы. Усё самае цікавае за 3000 гадоў гісторыі чалавецтва.
Тэгі часопіса: #вайна, #кроў, #cэкс, #другая сусветная, #сярэднявечча, #злачынства
Навошта WAS?
Можна бясконца рабіць тры рэчы: глядзець на агонь; чухаць, дзе чухаецца; чытаць пра самых яркіх персанажаў і ўражлівыя падзеі ў гісторыі чалавецтва.
– Як нараджаўся праект?
– Слова «нараджаўся» мяркуе, што хтосьці кагосьці трахае, а потым ён у пакутах выцягвае з сябе паўфабрыкат. Потым гэты паўфабрыкат гадамі спрабуюць давесці да дасканаласці. Нас не трахалі, мы не мучыліся. WAS ужо выглядае і працуе нядрэнна.
– Як з'явілася гэтая ідэя? Каму яна належыць?
– Мне цяжка ўявіць сабе чалавека, які піша і не хацеў бы выдаваць папулярны часопіс пра гісторыю. А пра што яшчэ цікава пісаць? У нашым выпадку гэтае відавочнае жаданне супала з планамі выдаўца, фотабанкам Depositphotos, дадаць да яго часопіса Bird In Flight яшчэ адно новае медыя.
– Як рэдакцыя вызначае свой жанр у адным радку?
– Газета Sun, скіраваная ў мінулае.
– Для каго вы пішаце? Хто ваш чытач?
– Нашы чытачы – вельмі розныя па ўзросце, даходах і інтарэсах. Яны настолькі розныя, што ядро складана вылучыць. Таму мы пішам для сябе, у сваё задавальненне.
– Як арганізаваны працоўны працэс?
– Пасля пераходу з Bird In Flight у WAS я перастаў выпіваць на працы. Гэта значыць, што працэс вельмі напружаны. Лятучак у нас няма. У нас маленькая каманда, спраў шмат, і на планёркі мы не трацім час. Усе пытанні вырашаюцца па ходзе справы, у мэсэнджарах. Усе задачы я стаўлю кожнаму супрацоўніку асабіста, і астатнія не марнуюць час на выслухванне непатрэбнай ім інфармацыі.
– Які ў вас штат?
– Два рэдактары, у тым ліку я, більд, відэадызайнер, дызайнер на ўдалёнцы. Праграмістаў і маркетолага мы дзелім з Bird In Flight – вось і ўсё.
– Дзе чэрпаеце сюжэты? Як натхняецеся?
– У бабулі майго сябра сур'ёзна прыхапіла сэрца. Ён быў з ёй, і пакуль чакалі хуткую дапамогу, забаўляў гісторыямі з WAS. Ёй спадабалася, усё скончылася добра. Такія сюжэты натхняюць, у астатнім гэта праца па выкладанні 40 000 гадоў гісторыі чалавецтва ў кароткіх не нудных тэкстах.
«Нас не трахалі, мы не мучаліся. WAS ужо выглядае і працуе нядрэнна»
– Ці робіць гэта тая ж каманда, што і Bird in Flight?
– Мы з Bird In Flight дзелім адно памяшканне, праграмістаў і маркетолага. Але рэдактары і дызайнеры WAS працуюць толькі на WAS.
– Як вы шукаеце аўтараў? Як можна да вас трапіць?
– Прыцягнулі знаёмых аўтараў, пішам аўтарам тэкстаў з іншых выданняў, што нам спадабаліся, незнаёмыя аўтары пішуць нам на пошту і ў паведамленні на Facebook.
– У тэгах у вас усё, што рэкламшчыкі выкарыстоўваюць для кліку. Чаму вы абралі іх?
– Тэмы сэксу, крыві і грошай прыцягваюць максімальную ўвагу, у гэтым мы з рэкламістамі згодныя. Але нам не даводзіцца падлашчвацца да аўдыторыі. Менавіта сэкс, кроў і грошы шмат у чым вызначаюць гісторыю чалавецтва. Так што мы проста канстатуем факт.
– Якія загалоўкі самыя клікальныя?
– Немагчыма вызначыць, павёўся чытач на клёвы загаловак, цікавую тэму або яркую вокладку матэрыялу. Магу толькі выказаць здагадку, што «Последний король Египта – в ЦРУ его называли “Жирный ублюдок”» – тут працуе незвычайная для медыя лексіка, а «7 фактов в оправдание геноцида индейцев: мнение ковбоя» – а тут правакацыйная фармулёўка.
– Якія былі ўзоры для пераймання?
– На жаль, падчас запуску WAS мы не змаглі знайсці годны ўзор, каб яго злізаць. Даводзіцца ўсё рабіць самім, вось гэтымі рукамі.
– Навошта гэты праект патрэбен Depositphotos?
– WAS створаны, каб прыносіць Depositphotos грошы.
– Як будзе ўпілівацца сюды натыўная рэклама?
– Сторытэлінг зараз у вялікай пашане ў рэкламістаў і заказчыкаў, і мы ўжо гэта выкарыстоўваем.
– Якія выданні вы чытаеце? За якімі медыя сочыце?
– Як і ўсе людзі ў 2017 годзе, я сачу пераважна за тым, што мне выносіць стужкамі Facebook і Twitter. Калі казаць пра гістарычныя выданні, то чытаю Warspot і радзей – Arzamas. Ведаю, часам заходжу паглядзець на абнаўленні, але не чытаю – не падабаецца – Diletant.
– Куды часопіс будзе ісці?
– Нах*й дакладна не пойдзем. Будзем павялічваць колькасць матэрыялаў і разнастайнасць фарматаў, пакуль так.
Запускаем у Telegram фірмовы стыкерпак 34mag – цяпер табе ёсць што сказаць, калі «курлык» – адзінае, што прыходзіць у галаву.
Хто галоўны спецыяліст па коціках, каго варта любіць СМІ і што будзе далей – распавядае Гжэгаж Пяхота ў сваёй лекцыі.
Як НДА данесці мэсэдж праз дызайн – парады аксакалаў візуалізацыі.
Як зрабіць з навукоўцаў рок-зорак, не быць панылым медыя і гейміфікаваць кантэнт – у лекцыі шэф-рэдактара Arzamas Алега Кароннага.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.