Пяты сезон Vulitsa Ezha разгорнецца ў Батанічным
- Рубрыка: УЛОЎ
- 26.03.2019
- 5442
Пяты гастранамічны фэст Vulitsa Ezha адбудзецца 25–26 траўня ў ЦСК «Нёман» у Горадні і 8–9 чэрвеня ў Батанічным садзе ў Менску.
«Калісьці мы маглі толькі марыць пра тое, каб на вуліцах з'явіліся найсмачнейшыя бургеры і фалафелі, – цяпер яны ёсць. Зараз мы хочам зрабіць Vulitsa Ezha цэнтрам прыцягнення добрага адпачынку. І Батанічны сад – гэта ідэальнае месца, каб правесці там увесь дзень», – справядліва захапляюцца сабой арганізатары.
Нагадваем, што Vulitsa Ezha вырасла з лакальнага фэсту стрыт-фуду да поўнамаштабнага тусіча ўсяго за чатыры гады. У сёлетнім сезоне сталічных наведвальнікаў за 10 быноў чакаюць аж 100 унікальных страў ад вядомых гастрапраектаў ды нішавых ядальняў. Таксама будуць музыка (пакуль лайнап засакрэчаны), кулінарныя батлы, чылаўт-зоны, дызайнерскі маркет, адукацыйны лекторый, дзіцячая пляцоўка, б’юці-конэр, «МазгаБойня», вулічны кінатэатр і штосьці яшчэ абавязкова.
Сачы за падрабязнасцямі тут, тут і тут.
Чытай вялікае інтэрв’ю з заснавальнікам фэсту Ягорам Рытвінскім (яно састарэла, але ну і што).