Што паглядзець: анімацыйны хэнд-мэйд «У час, калі я быў Генерал»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 04.05.2021
- 16121
Рэжысёр і сцэнарыст Юрый Сямашка, пераможца фестывалю Voka Smartfilm 2020, зняў мультфільм «У час, калі я быў Генерал».
Паводле сюжэту стужкі, над старажытным каралеўствам ужо 12 год вісіць велізарная хмара і засланяе сонца. Галоўны герой Генерал на загад Каралевы ідзе ў далёкі шлях, каб адшукаць загадкавую птушку, якая мае разагнаць хмару і аднавіць жыццё ў каралеўстве. На гэтым шляху яго чакае шмат выпрабаванняў і адкрыццяў.
Цікава, што ў мінулым Юрый Сямашка – праектоўнік ракет, але кінуў працу дзеля кінематографа. У сваёй творчасці рэжысёр пераасэнсоўвае казачныя і побытавыя сюжэты.