Vulica Brasil вяртаецца на Кастрычніцкую
- Рубрыка: УЛОЎ
- 03.11.2021
- 6399
Vulica Brasil вяртаецца ў Менск. Фестывальныя івэнты пройдуць з 3 па 6 лістапада на вуліцы Кастрычніцкай. Спадзяемся, паспееш адхапіць сваю порцыю бразільскай атмасферы на выставе, анлайн-сустрэчы з крутым бразільскім мастаком, экскурсіі па муралах, кінапаказе ці вечарынцы.
Большасць падзей адбудзецца ў кавярні «Вершы», таксама да Vulica Brasil падключаецца Lo-Fi Customs. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, толькі на экскурсію па муралах трэба запісацца.
Праграма Vulica Brasil – 2021:
3 лістапада
19:00 – Адкрыццё калектыўнай выставы урбан-мастакоў і фотавыставы Юліі Савіч («Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19). Экспазіцыю складаюць працы прыўкрасных Bazinato, Cowek, Izum, Kashtalyan, Robertozo, Roman Enotov, Rage2, DSNT87, Mila Kotka, Andre Yce, Zuzu, Masha Masha, Poliakowa, Doctor Oy, Frikos.
4 лістапада
17:00 – Экскурсія «Муралы Вуліцы» з Аксанай Манкевіч. Запіс па спасылцы. Старт – з вуліцы Энгельса, 34а.
Удзельнікаў(-іц) экскурсіі пазнаёмяць з працамі бразільскіх і беларускіх мастакоў у кантэксце агульнай гісторыі вуліцы (што было раней — што адбываецца цяпер).
20:00 – Візіт у «Музей скейтбордынгу» і прагляд бразільскага фільма «Жыццё на колах» (Lo-Fi Customs, вул. Кастрычніцкая, 16/3).
6 лістапада
13:00 – Анонс лічбавай кнігі «Vulica Brasil 2014–2019» («Вершы»).
14:00 – Cустрэча з мастаком і адкрытая лекцыя «Свабодная лінія» Bruno Big («Вершы»). Раней планавалася, што мастак прыляціць у Менск, каб зладзіць майстэрню і ўзяць удзел у выставе, але з-за лакдаўну ў Маскве, праз якую Bruno Big давялося б ляцець, бразілец далучыцца да Vulica Brasil анлайн.
20:00 – Бразільская фэшта, то-бок тусоўка з танцамі («Вершы»).
Старонкі Vulica Brasil у Facebook і Instagram.