YouTube дня: відэагутаркі з беларускімі дакументалістамі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 13.04.2021
- 3584
Беларускія рэжысёры дакументальнага кіно Максім Швед і Андрэй Куціла далі інтэрв'ю расійскаму youtube-праекту «Док Блог».
Рэжысёры распавялі пра свой шлях да дакументальнага кіно, беларускую кінаіндустрыю і тэмы, на якія хочацца здымаць. Лінкам на гутаркі падзяліўся тг-канал «Священный Белавуд».
Рэжысёр Андрэй Куціла менскаму гледачу вядомы найперш праз дакументальны фільм «Сума» пра жыццё польскага мастака беларускага паходжання Анджэя Струмілы. У 2018 годзе стужка атрымала ўзнагароду за лепшы сярэднеметражны фільм на IDFA – міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме.
Максім Швед – лаўрэат польскіх і расійскіх кінапрэмій, рэжысёр фільма пра так званы ЖЭС-арт «Чыстае мастацтва» з удзелам мастака Захара Кудзіна і стужкі «Маршрут перабудаваны» – пра перадвыбарную Беларусь.
Фота by poliakowa