VEHA рыхтуе да друку альбомы з вясельнымі і пахавальнымі фотаздымкамі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 11.02.2021
- 5051
Незалежная ініцыятыва VEHA выпускае два альбомы з архіўнымі здымкамі беларускіх вяселляў і пахаванняў: «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак».
«Вяселле і смерць звязаныя ў самым глыбінным сэнсе. Бывае, што ў сямейных архівах ад чалавека застаюцца толькі дзве фатаграфіі – вясельная і пахавальная», – кажуць аўтары і аўтаркі.
Пад вокладкамі – больш за 300 фотаздымкаў, якія былі зробленыя з 1900 па 1985 год на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У зборы матэрыялу паўдзельнічалі аматары фатаграфіі, калекцыянеры, музеі. Фота дапоўнілі тэкстамі, што дапамагаюць зразумець кантэкст: тут не толькі пра беларускія традыцыі, але і пра гісторыю, пра соцыум, пра стан жанчыны ў грамадстве, пра табуяванасць тэмы смерці.
Набыць кнігі можна будзе ў сакавіку. Пакуль прапануюць пагартаць анлайн.