Стартуюць бясплатныя курсы праектнага менеджменту

Запускаецца анлайн-курс па праектаванні ў «Майстэрні карысных праектаў». Тут чакаюць тых, хто жадае зрабіць нешта карыснае, рэалізаваць ідэю праекта ці развіць скілы праектнага менеджара. Удзел у курсе бясплатны.

 Якія патрабаванні да навучэнцаў: 

   Узрост – 18 гадоў і больш.

   Крэатыўнасць, адказнасць, гатоўнасць працаваць над сабой.

   Схільнасць да практычнага навучання.

   Жаданне рэалізаваць ідэю сацыяльнага ці культурнага праекта ў спалучэнні з бракам прафесійнай падтрымкі і ведаў. 

Курс будзе доўжыцца з 11 студзеня па 11 красавіка. Заяўкі прымаюць да 22 снежня.

 Што ў праграме: 

   вэбінары, відэаўрокі і заданні – можна будзе распрацаваць уласны праект ад канцэпцыі да рэалізацыі;

   ментарская падтрымка з адказамі на пытанні і экспертнымі парадамі;

   псіхалагічныя кансультацыі, каб пераадолець унутраныя барʼеры і стрэс.

 

  Падацца