На выходных адбудзецца фестываль «Перформенск»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 05.09.2019
- 6982
З 6 па 8 верасня ў Менску ў другі раз пройдзе фестываль перфарматыўнага мастацтва «Перформенск». Будуць даваць эксперыментальны тэатр, саўнд-арт, уласна перформансы, лекцыі і варкшопы. Будзе шмат замежных гасцей.
Хайлайты «Перформенск 2019»:
выступ аднаго з галоўных прадстаўнікоў брытанскай школы жывога мастацтва – Аластэра Макленана, удзельніка вядомага калектыву Black Market International;
шасцігадзінны перформанс «Фігуры» ад хельсінкскай групы кампазітараў і перформераў Dayjob Collective;
аўдыявізуальны івэнт Phonon – знаёмства з эксперыментальнай музыкай і працэсам «усвядомленага слухання»;
мультымедыйны перформанс пра апошні дзень на зямлі ад міжнароднага калектыву the îxses;
спектакль адкрыцця «36 драматычных сітуацый» Ганны Раманавай (усяго на 12 гледачоў);
выступ аўдыявізуальных мастакоў з Чэхіі Веранікі Свабодавай і Міхаіла Кіндэрная (яны ж правядуць варкшоп з гукавой прагулкай па горадзе).
Гэта далёка не ўся праграма «Перформенск 2019». Падрабязнасці – на сайце, у ВК або FB.
Марыя Камарова
куратарка
«Падрыхтоўка і арганізацыя другога сезона “Перформенску” заняла больш за год, у выніку чаго драматургія фестывалю добра прапрацаваная і зыходзіць з леташняга вопыту.
Мерапрыемства з'яўляецца значным для ўсёй Усходняй Еўропы: фэст аб'ядноўвае мастакоў, якія працуюць у жанры жывога мастацтва, з усяго свету. Многія з іх распрацоўваюць свае праекты на рэзідэнцыі, якая праходзіць проста цяпер у Музеі Азгура і “Ок16”.
Таксама сёлетні фестываль – гэта магчымасць пазнаёміцца з незвычайнай формай працяглых перформансаў, якія знаходзяцца на мяжы жывой акцыі і інсталяцыі».