Калі хочаш сустракаць вясну штодзень 24/7, гоў працаваць у студыю фларыстыкі VETKA-KVETKA. Калектыў – майстры сваёй справы з выкшталцоным густам і безумоўнай любоўю да кветак. Прапануюць тры вакансіі для сапраўдных эстэтаў. Пасля месяца выпрабавальнага тэрміну зможаш перайсці ў пастаянны рэжым працы 2/2 з 9:30 да 21:30.
Асноўныя патрабаванні да фларыста:
вопыт працы ў салоне кветак ад 1 года;
сертыфікат аб праходжанні курсаў або школы фларыстыкі;
веданне касавай дысцыпліны;
валоданне паштовымі праграмамі, а таксама Excel, Word;
камунікабельнасць, стрэсаўстойлівасць.
Асноўныя патрабаванні да памочніка фларыста:
жаданне вучыцца і развівацца;
сертыфікат аб праходжанні курсаў або школы фларыстыкі;
валоданне паштовымі праграмамі, а таксама Excel, Word;
мастацкая адукацыя і вопыт працы ў салоне кветак вітаюцца.
Асноўныя патрабаванні да начнога прадаўца кветак:
мінімальнае веданне асноў фларыстыкі;
вопыт працы ў гандлі;
арганізаванасць, актыўнасць;
камунікабельнасць;
продаж кветак;
упакоўка тавару;
праца з касавым апаратам, тэрміналам.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Instagram
Cпецыяліст па працы з кліентамі. Радыёстанцыя Unistar
Калі хочаш быць часткай каманды вядомай радыёстанцыі і ўмееш прадаваць нават непрацоўныя лядоўні на «Куфары», падавайся на вакансію спецыяліста па працы з кліентамі ў Unistar. Пакуль ты застаешся на хвалі, цябе чакаюць прыемныя нішцякі накшталт офіса ў цэнтры горада, сацпакета і аплаты мабільнай сувязі.
Асноўныя патрабаванні да спецыяліста па працы з кліентамі:
вопыт працы ў сферы продажаў ад 1 года;
валоданне праграмамі MS Outlook, MS Word, MS Excel, CRM-Terrasoft;
веданне сферы і спецыфікі рэкламнага рынку ў Беларусі;
камунікабельнасць;
пошук кліентаў (халодныя званкі);
падрыхтоўка камерцыйных прапаноў;
вядзенне дакументазвароту;
кантроль дэбіторскай запазычанасці.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Instagram | Пошта pleshan.a@unistar.by
«Улей» – краўдфандынгавая платформа, якая дапамагае рэалізоўваць крутыя праекты. Цяпер у каманду шукаюць спецыяліста, які ператворыць працу з сайтам у адно суцэльнае задавальненне. Можа, гэта ты?
Асноўныя патрабаванні да Senior/Middle PHP Developer:
вопыт працы ад трох гадоў;
MySQL 5;
PHP5 + development tools (composer, git flow);
Web-тэхналогіі: HTML/HTML5, CSS/CSS3, JavaScript.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | OK | Пошта e.babariko@ulej.by
«Этажи» – гэта буйное агенцтва нерухомасці. Шукаюць фатографа кватэр. Калі ты ўжо маеш гігабайты картак у сваім партфоліа, то, магчыма, нарэшце пачнеш здымаць афіцыйна. За здымку адной кватэры плацяць 10 рублёў.
Асноўныя патрабаванні да фатографа:
наяўнасць партфоліа;
наяўнасць прафесійнай фотаапаратуры;
камунікабельнасць, уменне камунікаваць з незнаёмымі людзьмі;
наяўнасць шырокавугольнага аб’ектыва і поўнай матрыцы;
здымка інтэр’ераў кватэр;
апрацоўка фотаздымкаў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт
«Ліберальны клуб» – некамерцыйная арганізацыя, якая сее разумнае, добрае, вечнае пра ліберальныя каштоўнасці ды ідэі свабоды. Цяпер шукаюць PR/SMM-спецыяліста з трэцяга сектара. Праца выдаленая і з гнуткім графікам. Дэдлайн падачы рэзюмэ – 10 сакавіка.
Асноўныя патрабаванні да спецыяліста па сувязях з грамадскасцю:
навыкі працы са СМІ;
уменне пісаць піяр-матэрыялы (у тым ліку і прэс-рэліз);
вопыт вядзення старонак праектаў або арганізацый у сацсетках;
добрае веданне англійскай мовы;
вопыт працы ў некамерцыйным сектары;
павага да ліберальных каштоўнасцяў і ідэй свабоды.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Пошта liberalclub2008@gmail.com.
Рэдакцыя беларускага спартыўнага сайта Tribuna.com перад пачаткам футбольнага сезона пашыраецца. Цяпер прапануюць вакансію пад кодавай назвай «вочы баяцца – рукі робяць». Нават без вопыту працы за кароткі прамежак часу з цябе паспрабуюць зляпіць першакласнага спецыяліста і пракачаць усе твае скілы. Засталося толькі даслаць рэзюмэ.
Асноўныя патрабаванні да junior-рэпарцёра:
цікаўнасць да спартыўнай журналістыкі;
любоў да беларускага футбола;
наведванне прэс-канферэнцый;
напісанне рэпартажаў;
падрыхтоўка аператыўных інтэрв’ю;
правядзенне тэкставых трансляцый з матчаў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Instagram | Пошта by.editorial@tribuna.com
Monday – маладое і разумнае performance-агенцтва. Яно стварае мудрыя digital-стратэгіі для любых маркетынгавых і бізнэс-мэтаў. Калі яны цябе такі заханцяць, то прапануюць наступныя ўмовы: афіцыйнае афармленне, офіс ва Уруччы, карпаратыўны кніжны клуб.
Асноўныя патрабаванні да акаўнт-менеджара:
вышэйшая адукацыя (маркетынг, камунікацыі);
вопыт працы ў сферы інтэрнэт-рэкламы як мінімум адзін год;
упэўненае карыстанне MS Excel и Powerpoint;
увага да дэталяў;
валоданне англійскай мовай на ўзроўні Upper-Intermediate і вышэй;
пераклад бізнэс-мэтаў на мову digital;
камунікацыя з кліентамі.
Лакацыя: Менск.
Крэатыўнае агенцтва DAB робіць брэндынг дынамічным, дзіджытал-праекты – інтэрактыўнымі, а моўшн-дызайн яркім і стыльным. Ад дызайнера чакаюць такога ж запалу. Шукаюць спецыяліста з пачуццём густу, вопытам працы і вокам-алмазам. Разглядаюць таксама магчымасць выдаленай працы альбо частковай занятасці.
Асноўныя патрабаванні да дызайнера:
наяўнасць партфоліа (KV, logo, branding, packing etc.);
прага дасканаласці;
крэатыўнасць;
валоданне ключавымі графічнымі праграмамі і пакетамі;
стварэнне ключавых візуалаў;
распрацоўка лагатыпа, фірмавага стылю і ўпакоўкі;
падрыхтоўка матэрыялаў да друку і размяшчэння.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Instagram
«Караван» – дыстрыб’ютар гарбаты і кавы і транслятар культуры спажывання гэтых напояў. Цяпер кампанія адкрыла вакансію не для слабакоў: шукаюць абсмажчыка кавы на вытворчасці, якое, праўда, знаходзіцца ў аграгарадку Вішнёўка ў Менскім раёне.
Асноўныя патрабаванні да абсмажчыка:
наяўнасць санітарнай кніжкі;
наяўнасць дазволу на працу з газавым абсталяваннем;
уменне беспамылкова адрозніваць адценні колераў;
якаснае абсмажванне сыравіны.
Лакацыя: Менск.
Бармэн, афіцыянт, кухар. Wine’s
Усё, што мы ведаем пра Wine’s: у Магілёве адкрываюць першы вінны бар. І калі ты даўно марыў(-ла) кінуць усё і зваліць у Магілёў, каб прасоўваць культуру спажывання віна, гэта твой шанец. Для ўсіх трох пазіцый патрабаванні і ўмовы падобныя. Неабходны вопыт працы на аналагічнай пасадзе ад аднаго года і наяўнасць медыцынскай даведкі. Наўзамен – графік 2/2, поўны сацпакет і карпаратыўныя бонусы.
Лакацыя: Магілёў.
Кантакты: FB | VK | Twitter | Instagram
Ёсць падазрэнне, што вакансіі ў менскім метрапалітэне незаслужана абдзеленыя ўвагай. Мы капнулі глыбей і знайшлі для цябе прынамсі дзве: маркшэйдара і прыбіральніка памяшканняў. Дарэчы, першы – гэта не ўдзельнік гурта Markscheider Kunst, а спецыяліст па горнай інжынерыі. Каб уладкавацца, патрабуецца вышэйшая чыгуначная адукацыя і навыкі арганізацыі будаўніцтва метро. Для другой неабходнае толькі жаданне і любоў да метро. Заварожваюць прапісаныя памеры заробку: не, яны далёка не астранамічныя, але максімальна дакладныя да апошняй капеечкі: 684,29 рублёў – маркшэйдару і 407,99 рублёў – прыбіральніку памяшканняў. Чэкай і іншыя вакансіі на сайце: як мінімум метро – гэта гучыць рамантычна!
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт
Менеджар па маркетынгу і рэкламе. Менскі «Мотавелазавод»
У каманду стваральнікаў ровараў AIST жыццёва неабходны спецыяліст, які зможа разбурыць усе стэрэатыпы пра брэнд. Калі ты хочаш ствараць і прасоўваць клёвы прадукт «мэйд ін Беларусь», за які не будзе сорамна на замежных рынках, пэўна, гэтая вакансія для цябе. Важна быць з роварамі на «ты», разбірацца ў інтэрнэт-маркетынгу і рэкламе і нічога не баяцца. Працаваць будзеш з сапраўднымі велагуру.
Асноўныя патрабаванні да менеджара па маркетынгу і рэкламе:
валоданне базавымі навыкамі працы ў Corel Draw, Photoshop;
уменне працаваць з метрыкай Яндэкс і Google Analytics;
базавыя навыкі SMM;
маніторынг рынку велатэхнікі;
арганізацыя ўнутраных і B2B мерапрыемстваў;
планаванне маркетынгавай актыўнасці;
SMM-прасоўванне;
пачуццё гумару.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Міша Малікін
11 варыянтаў працы – ад печніка да асістэнта АБСЕ. Самы разнастайны выпуск «Вакансій»!
Сталяр, кіроўца Uber, аўтар-падарожнік, фотарэдактар Vogue – дзікі мікс незвычайных прац у сёмым выпуску «Вакансій».
15 адборных пазіцый – ад сталяра ў каворкінгу да галоўнага рэдактара беларускага The Village.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.