Ты можаш быць кім заўгодна і дзе заўгодна. Хочаш змагацца за правы чалавека ў Лондане, прымяраць на сябе бязважкасць у Тулузе, вучыцца ўрбаністыцы ў Маскве або збіраць тоны аскепкаў у Менску? Вырашай з гайдам па тваім кар’ерным шляху ад 34mag!
Касір-адміністратар. Менскі планетарый
Калі ты не толькі перакананы(-ая), што мы ўсе разам ляцім да зор, але і цяміш у касавай дысцыпліне, Менскі планетарый чакае на цябе. У апісанні вакансіі пазначана, што патрабуецца ўменне псіхалагічна правільна запрасіць кліента на паслугу, адказаць на пытанні і вырашыць любыя канфлікты, якія ўзнікаюць у працэсе правядзення мерапрыемстваў. Challenge accepted? Тады – да зор!
Асноўныя патрабаванні да касіра-адміністратара:
вышэйшая або сярэдняя спецыяльная адукацыя (магчыма без стажу працы па профілі);
веданне касавай дысцыпліны;
узрост ад 22 гадоў;
прыемная знешнасць;
камунікабельнасць;
праца на касе;
кансультаванне кліентаў па тэлефоне аб паслугах;
справаздачнасць, вядзенне дакументацыі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Пошта planetarium@belastro.net
Сацыяльны работнік. Беларускі дзіцячы хоспіс
Беларускі дзіцячы хоспіс адкрывае вакансію для ўсіх мяккіх сэрцам. Будзеш аказваць сацыяльна-бытавыя паслугі сем’ям, якія гадуюць безнадзейна і цяжка хворых дзяцей. Калі ты жывеш у Гродзенскай вобласці, акрамя горада Гродна, і хочаш рабіць свет крышачку лепш, звярні ўвагу на гэтую магчымасць.
Асноўныя патрабаванні да сацыяльнага работніка:
арганізатарскія здольнасці;
уважлівасць, чуласць, уменне слухаць;
досвед працы ў аналагічнай вобласці;
аказанне сацыяльна-бытавых паслуг сем’ям;
прававая дапамога.
Лакацыя: Гродзенская вобласць.
Кантакты: Сайт | Пошта yulia.lazovskaya@gmail.com
Добраахвотнік для вывучэння бязважкасці.
Інстытут касмічнай медыцыны і псіхалогіі
Яшчэ адна касмічная вакансія. Навукоўцы з Тулузы вывучаюць, як уплывае працяглая бязважкасць на арганізм, і для гэтага запрашаюць добраахвотнікаў з выдатным здароўем. Адна з абавязковых умоў: плячо эксперыментатара заўсёды павінна дакранацца ложка, нават тады, калі ён ходзіць у прыбіральню. Калі ты даўно марыў паваляцца ў ложку цягам двух месяцаў і атрымаць за гэта € 16 000, чэкай патрабаванні і гоў рэгістравацца.
Асноўныя патрабаванні да добраахвотніка:
мужчына ўзростам ад 20 да 45 гадоў, які не паліць;
індэкс масы цела паміж 22 і 27;
рэгулярная фізічная актыўнасць;
выдатнае здароўе;
адсутнасць алергіі і дыетычных абмежаванняў.
Лакацыя: Тулуза.
Кантакты: Сайт
Дыспетчар аддзела турызму.
Нацыянальны аэрапорт «Менск»
Калі хочацца быць бліжэй да неба, але на борт самалёта працаваць з нейкіх прычын не ідзеш, вакансія дыспетчара аддзела турызму ў Нацыянальным аэрапорце – тое, што трэба. Рамантыка прафесіі крыху рассейваецца на фоне зменнага графіку працы: суткі працуеш – два дні адпачываеш.
Асноўныя патрабаванні да дыспетчара аддзела турызму:
вышэйшая адукацыя (не студэнт);
веданне англійскай мовы;
валоданне камп’ютарам (Word, Excel, Internet);
вопыт працы ў сферы турызму (пажадана);
валоданне асновамі справаводства.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | Тэлефон +375 17 279 15 58
Пад слоганам «Remarkable People» у гэтай IT-кампаніі ўжо працуюць больш за 600 спецыялістаў. І ты можаш стаць тым/той, хто ханціць новыя светлыя галовы ў дзівосным свеце айці. Акрамя значных сацыяльных бенефітаў, прапануюць раскошны офіс у цэнтры, з канкурэнтаздольным відам на чыгуначны вакзал, настольны тэніс, Xbox і адыктыўна смачную каву з зефіркамі.
Асноўныя патрабаванні да рэкрутара:
веданне англійскай мовы на ўзроўні не ніжэй за intermediate;
вопыт працы ў сферы IT-рэкрутынгу не менш за 1 год;
праца з бягучымі вакансіямі;
разуменне працэсу пошуку спецыялістаў;
уменне праводзіць тэлефонныя і фэйс-ту-фэйс інтэрв’ю;
штотыднёвы рэпорт.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Instagram | Youtube
Інтэрнэт-маркетолаг. Спецыяліст па продажах.
PR-менеджар. Talaka
Talaka – краўд-платформа, дзе рэалізуюцца праекты ад сацыяльна значных да творчых і прадпрымальніцкіх. Пры гэтым каманда «Талакі» – супольнасць неабыякавых людзей, якіх сапраўды штырыць ад таго, што яны робяць. Далучайся і ты: на выбар аж тры вакансіі!
Асноўныя патрабаванні да інтэрнэт-маркетолага:
вопыт працы ў інтэрнэт-маркетынгу як мінімум 2 гады;
праца з email-базай;
даследаванне аўдыторыі платформы і яе сегментацыя;
стварэнне маркетынгавай стратэгіі;
вопыт вядзення сацсетак;
уменне пісаць тэксты.
Асноўныя патрабаванні да спецыяліста па продажах:
вопыт працы ў продажах ад 2 гадоў;
уменне выбудоўваць адносіны з кліентамі;
вопыт падрыхтоўкі камерцыйных прапаноў;
пошук фінансавых бізнэс-партнёраў;
удзел у прыцягненні буйных мецэнатаў і філантропаў на Talaka.
Асноўныя патрабаванні да PR-менеджара:
вопыт працы ў сферы камунікацыі і рэалізацыі падзей ад 2 гадоў;
шырокае кола знаёмстваў;
вопыт напісання тэкстаў розных жанраў;
вопыт рэалізацыі мерапрыемстваў рознага маштабу;
прасоўванне, праца са СМІ;
распрацоўка прома-акцый;
арганізацыя мерапрыемстваў.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | VK | Twitter | Instagram | Youtube | Пошта praca@talaka.by
Нарыхтоўшчык шклабою шкляной тары.
Менскі завод вінаградных він
Для моцных духам Менскі завод вінаградных він прапануе вакансію нарыхтоўшчыка шклабою шкляной тары. На працы будзеш збіраць тоны аскепкаў і эканоміць энергазатраты.
Асноўныя патрабаванні да нарыхтоўшчыка шклабою:
вопыт працы не менш за год;
наяўнасць аўтамабіля.
нарыхтоўка шклабою ад насельніцтва,
вядзенне ведамасцяў, праца з накладнымі,
справаздача аб праведзенай працы.
Лакацыя: Менск.
Інспектар аховы якасці. «А-100 Дэвэлапмент»
Сталічны забудоўшчык «А-100 Дэвэлапмент» шукае самага ўважлівага чалавека ever. Вакансія інспектара аховы якасці для тых, каго часта абвінавачваюць у перфекцыянізме і маніякальнай педантычнасці. Калі ты здольны(-ая) знайсці чорную котку ў цёмным пакоі і цвік на чорнай сцяне, дасылай рэзюмэ. Разлічвай на заробак ад BYN 1500.
Асноўныя патрабаванні да інспектара аховы якасці:
вышэйшая альбо сярэдне-спецыяльная тэхнічная адукацыя;
перфекцыянізм, уважлівасць;
наяўнасць атэстацыі тэхнічнага нагляду;
кантроль якасці будаўніча-мантажных работ;
кантроль праектнай дакументацыі;
арганізацыя працы тэхнічнага нагляду на аб’екце.
Лакацыя: Менск.
PR-менеджар. Labs Publicity Group
Рэкламнае агенцтва Labs Publicity Group у пошуках піяршчыка, апантанага прафесіяй і камунікацыямі. Спецыяліст мусіць быць на ўсе рукі майстрам: не толькі піяршчык, але і рэдактар, журналіст, капірайтар ды SMM-спецыяліст. Калі ты ведаеш, як гэта ўсё працуе ў адной звязцы (і навошта), і разумееш, што піяршчык – гэта не той чалавек з келіхам шампанскага ў руцэ, які ўсміхаецца на фотастоках са здымкаў, дасылай ліст з расповедам пра сябе. Адразу папярэджваюць: начальнік не звер, але скрупулёзны і патрабавальны.
Асноўныя патрабаванні да PR-менеджара:
бездакорная пісьменнасць;
уменне пісаць і рэдагаваць тэксты;
вопыт працы ў PR.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Сайт | FB | Instagram | Пошта ov@labs.by
Кантэнт-менеджар. Amnesty International
Amnesty International – сусветны рух за захаванне правоў чалавека. У каманду шукаюць спецыяліста, які будзе абараняць правы чалавека ў краінах былога Савецкага Саюза. Калі ты кароль/каралева камунікацый і ведаеш англійскую і рускую мовы на ўсе сто, мабыць, гэтая вакансія для цябе. З’едзеш жыць у Лондан, будзеш атрымліваць 4500 еўра ў месяц і бараніць правы чалавека – чым не жыццё мары?
Дэдлайн падачы CV – 29 красавіка.
Асноўныя патрабаванні да кантэнт-менеджара:
выдатнае веданне рускай мовы;
вопыт распрацоўкі камунікацыйных стратэгій;
свабоднае валоданне англійскай мовай;
веданне CMS, фотарэдактараў;
выдатныя камунікатыўныя навыкі;
здольнасць аналізаваць кантэнт;
вопыт працы ў прыватным сектары або НДА;
уменне працаваць з лічбавымі інструментамі.
Лакацыя: Лондан.
Кантакты: Сайт | FB | Twitter | Instagram
Канструктарскае бюро Strelka аб’яўляе набор у інтэрнатуру ў Маскве. Шукаюць таленавітых спецыялістаў: архітэктараў, аналітыкаў, сацыёлагаў, дэндролагаў, ландшафтных дызайнераў, урбаністаў. Абяцаюць выгадаваць сапраўдных профі. Стажыроўка аплачваецца і доўжыцца шэсць месяцаў. Калі паспяхова пройдзеш яе, цябе чакае амаль стоадсоткавае працаўладкаванне. Такі шанец на дарозе не валяецца: тэрмінова дасылай заяўку! Дэдлайн – 29 красавіка.
Асноўныя патрабаванні да стажораў:
выпускнікі і студэнты старэйшых курсаў;
магчымасць працаваць поўны працоўны дзень.
Лакацыя: Масква.
Project Manager/BA. GP Solutions
GP Solutions распрацоўвае тэхналагічныя рашэнні ў сферы турызму. Сярод кліентаў – тураператары, авіякампаніі ды турыстычныя агенцтвы. Працаваць проджэкт-менеджарам – гэта не толькі часаць сваё эга, але і атрымліваць бонусы ў выглядзе заняткаў англійскай, гнуткага графіку працы і крутых цім-білдынгаў. Цяпер ты ведаеш, што трэба рабіць.
Асноўныя патрабаванні да Project Manager:
вопыт працы бізнэс-аналітыкам не менш за 2 гады;
здольнасць рабіць функцыянальны аналіз;
вопыт камунікацыі з менеджарамі праектаў і распрацоўшчыкамі;
гатоўнасць здзяйсняць дзелавыя паездкі;
стварэнне патрабаванняў для распрацоўкі праграмнага забеспячэння;
даследаванне рынку;
сувязь з кліентамі.
Лакацыя: Менск.
11 варыянтаў працы – ад печніка да асістэнта АБСЕ. Самы разнастайны выпуск «Вакансій»!
Пра беларускамоўны тык-ток, «Чарку на пасашок» і вывучэнне мовы.
У сетках сядзяць 5,63 мільёна.
«Каб больш уважліва ставіцца да навакольнага асяроддзя».
КАМЕНТАРЫ (2)
Кассир в планетарии--звучит романтично, но как всегда реальная жизнь не такая. Вы будете сидеть в маленьком помещении без окон, но главное-очень и очень холодном и сыром. Продавать билетики и ощущать на себе всю прелесть постсоветского бюрократизма в госструктурах
вы прекрасны!