Вакансіі: vol.17

Вяртаем нашу нерэгулярную, але сацыяльна-адказную рубрыку «Вакансіі». Ты проста паглядзі, чым толькі людзі не займаюцца! Ну і сабе выберы нешта, пакуль іншыя чыляцца.

 

 

 

Проджэкт-менеджар(-ка). Моладзевы савет «РАДА»

 

 

«РАДА» займаецца каардынацыяй дзейнасці моладзевых арганізацый у Беларусі з мэтай прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду асацыяцый. Зараз RADA шукае проджэкт-менеджара або менеджарку для доўгатэрміновай адукацыйнай праграмы «Акадэмія першых [перазагрузка]» – гэта праект для моладзевых арганізацый і ініцыятыў.


Асноўныя патрабаванні:

  вопыт працы ў праектнай дзейнасці не меншы за 2 гады (абавязкова);

  веданне моладзевага сектара, асноўных арганізацый і ініцыятыў;

  стрэсаўстойлівасць, гнуткасць, здольнасць хутка адаптавацца да сітуацыі;

  веданне англійскай мовы (пажадана).


Асноўныя абавязкі:

  вядзенне праграмы ад запуску да справаздачнага перыяду (1,5 года);

  маніторынг праграмы падчас яе рэалізацыі;

  пастаянная камунікацыя з камандай праграмы, з яе ўдзельнікамі і ўдзельніцамі;

  арганізацыя асноўных мерапрыемстваў праграмы;

  падрыхтоўка справаздачы па заканчэнні праграмы.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт   |   FB  |   VK   |   Instagram  | Пошта: gensec@rada.fm (CV з матывацыяй прымаюць да 15 ліпеня)

 

 

Кветкавод(-ка). Аэравакзальны комплекс нацыянальнага аэрапорта «Менск»

 

 

Калі ты ўмееш абыходзіцца з кветкамі і любіш глядзець на самалёты, то табе дарога ў «галоўныя паветраныя вароты Рэспублікі» (ну, так напісана на сайце нацыянальнага аэрапорта). Абяцаюць пяцідзённы працоўны тыдзень.


Асноўныя патрабаванні:

  адукацыя сярэдняя або сярэдне-спецыяльная;

  веданне агратэхнічных работ па пасадцы і перасадцы кветак і дрэў;

  наяўнасць дыплома па спецыяльнасцях «кветкавод» або «аграномія» (вітаецца).


Асноўныя абавязкі:

  выкананне работ па ўладкаванні кветнікаў, газонаў;

  утрыманне ў належным становішчы кветак і іншых зялёных насаджэнняў (іглічных і лісцяных).


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  +375 (33) 901 72 06  |  +375 (29) 241 01 73

 

 

Экскурсавод(-ка). «Краіна міні»

 

 

Музей архітэктурных мініяцюр «Краіна міні» перамог у намінацыі «Адкрыццё года» ў ключавым турыстычным конкурсе «Пазнай Беларусь», а за 2018 год плануе яшчэ і падвоіць колькасць наведвальнікаў. Цяпер каманда знаходзіцца ў пошуках людзей, якія хочуць развівацца і расці разам з астатняй камандай, – у прыватнасці шукаюць экскурсавода. У тым ліку разглядаюць спашукальнікаў без вопыту працы, але з велізарным жаданнем развівацца.


Што абяцаюць:

  поўная занятасць;

  480 р;

  бонусы 15-100% ад акладу ў залежнасці ад тваёй актыўнасці;

  графік 5/2 (11:00 – 20:00);

  выпрабавальны тэрмін 1 месяц;

  кава, чай, зніжкі на сувеніры.

 

Асноўныя патрабаванні:

  вопыт працы 1-3 гады;

  дружалюбнасць, пачуццё гумару;

  веданне англійскай мовы на ўзроўні intermediate (абавязкова);

  добра, калі ў цябе ёсць вопыт актыўных продажаў;

  выдатна, калі калі ў цябе ёсць атэстат гіда, а сам(-а) ты цікавішся гісторыяй сваёй краіны.


Асноўныя абавязкі:

  правядзенне экскурсій, квэстаў, майстар-класаў;

  праца з наведвальнікамі па стандартах музея;

  кансультаванне наведвальнікаў аб дадатковых паслугах.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Instagram  |  Пошта info@belarusmini.by  |  +375 (29) 151 56 70

 

 

Загадчык(-ца) рэстаўрацыйнага аддзела.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

 

 

Сёння ў склад экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ўваходзяць каля 40 аб'ектаў, частка з якіх знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі. І менавіта ты можаш пракантраляваць, каб там усё адрэстаўравалі як след. Чаму б і не?


  Лакацыя: Менскі раён, в. Азярцо.
  Кантакты: Сайт  |  +375 (17) 209 41 63  |  FB  |  VK  |  Пошта museum@etna.by

 

 

Дызайнер(-ка). BerinArtManagement

 

 

Сёння «Берын Арт Менеджмент» – гэта адно з вядучых еўрапейскіх канцэртных агенцтваў. Больш за сем гадоў BerinArtManagement эксклюзіўна прадстаўляе замежных артыстаў на «Славянцы» ў Віцебску, а таксама на працягу некалькіх гадоў кампанія з'яўлялася супрадзюсарам музычнага конкурсу «Еўрабачанне». Абяцаюць поўную занятасць і працу ва ўтульным офісе ў цэнтры горада.


Асноўныя патрабаванні:

  выдатнае веданне Photoshop, Corel Draw, InDesign, Adobe Illustrator;

  уменне працаваць з падрадчыкамі (друкарні);

  досвед працы ў вонкавай рэкламе;

  веданне асноў дадрукарскай падрыхтоўкі макетаў;

  веданне англійскай мовы на базавым узроўні і вышэй (абавязкова);

  веданне распрацоўкі рэкламных макетаў, афіш, банераў, буклетаў, брашур, прэзентацый.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |   FB  | Пошта berin-art@tut.by

 

 

Дызайнер(-ка). ARTOX media

 

 

Пра digital-агенцтва ARTOX Media ты, хутчэй за ўсё, ужо і так ведаеш. Таму напішам толькі падрабязнасці.


Асноўныя патрабаванні:

  вопыт працы 1-3 года;

  высокія веды пакетаў Adobe і іншых графічных праграм;

  распрацоўка візуалаў для сацыяльных сетак, банераў, рэкламных ролікаў;

  дызайн крэатыўных канцэпцый прасоўвання брэнда;

  афармленне прэзентацый;

  паліграфія для artox-media (дызайн і дадрукарская падрыхтоўка).


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  | Пошта e.lazovskaya@artox-media.by

 

 

Стажор(-ка) па кантэкстнай рэкламе. ARTOX media

 

 

І яшчэ адна вакансія ад ARTOX – для тых птушанятак, якія толькі пачынаюць шукаць працу.


Асноўныя патрабаванні:

  студэнт(-ка) апошняга курса альбо выпускнік(-ца);

  добрыя веды ў вобласці інтэрнэт-маркетынгу;

  знаёмства з Яндэкс Дырэкт і Google Adwords;

  велізарнае жаданне развівацца і працаваць у сферы кантэкстнай рэкламы.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  | s.andreeva@artox-media.by.

 

 

Начны(-ая) фармацэўт(-ка)-правізар(-ка). ЗАО «Белфарм»

 

 

ЗАТ «Белфарм» шукае фармацэўтаў ці правізараў для працы ў начныя змены ў аптэку.

Абяцаюць заработную плату ад 50 рублёў за ноч на рукі, начную змену з 21.00 да 08.00, афіцыйнае афармленне, магчымасць сумяшчаць з асноўным месцам працы, зручнае месцазнаходжанне аптэкі (каля гасцініцы «Спадарожнік»).


Асноўныя патрабаванні:

  абавязковая вышэйшая або сярэдне-спецыяльная адукацыя па спецыяльнасці «Фармацыя»;

  вопыт работы не патрабуецца.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: +375 (29) 337 62 95

 

 

Travel Specialist. EPAM

 

 

Кампанія EPAM – вядучы распрацоўшчык заказнога праграмнага забеспячэння і адзін з лідараў у галіне кансалтынгу ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Шукае спецыяліста(-ку) па вандраваннях з выдатнымі камунікатыўнымі навыкамі. Хутчэй рэагуй!


Што абяцаюць:

  абмен вопытам з калегамі па ўсім свеце;

  канкурэнтная кампенсацыя ў залежнасці ад вопыту і навыкаў;

  рэгулярныя ацэнкі і агляды заробкаў;

  сацыяльны пакет – медыцынскае абслугоўванне, спорт;

  бясплатныя курсы англійскай мовы;

  магчымасці для самарэалізацыі;

  дружная каманда і прыемнае працоўнае асяроддзе;

  карпаратыўныя і грамадскія мерапрыемствы.


Асноўныя патрабаванні:

  выдатнае веданне пісьмовай і вуснай англійскай мовы (прасунуты ўзровень);

  вышэйшая адукацыя;

  вопыт праца ў ЗША, Канадзе або Еўрапейскім Саюзе;

  вопыт арганізацыі бізнэс-віз для ЕС, ЗША і Канады;

  добрае веданне пакета MS Office і магчымасць хутка засвоіць розныя праграмы для ПК;

  выдатныя камунікатыўныя навыкі;

  веданне іншых замежных моў, акрамя англійскай (пажадана).

 

Асноўныя абавязкі:

  кіраваць поўным цыклам арганізацыі дзелавых паездак;

  арганізоўваць камандзіроўкі і прадастаўляць інфармацыйную падтрымку супрацоўнікам EPAM (візы, трансфер, пражыванне і г. д.);

  вырашаць адміністрацыйныя і камерцыйныя пытанні.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: СайтFB  |  VK  |  Пошта jobs_by@epam.com | +375 (17) 389 01 00

 

 

YouTube Channel Manager. iTechArt

 

 

Кампанія iTechArt шукае YouTube Channel Manager для развіцця ютуб-канала буйной амерыканскай прадуктовай платформы (25 млн downloads).


Што абяцаюць:

  поўная занятасць;

  гнуткі графік працы;

  прафесійны рост (performance review з кожным супрацоўнікам);

  знешняе і ўнутранае навучанне;

  абмен вопытам (dev2dev, iTechForum);

  медыцынская падтрымка;

  велапаркоўка і душавыя;

  арэнда спартыўных залаў (баскетбол, футбол, валейбол, бадмінтон, настольны тэніс, басейн);

  зоны адпачынку (x-box, настольны тэніс, турнік, буккросінг);

  міні-кухня і апарат са свежай выпечкай;

  дысконтная праграма (зніжкі ў спартзалах, барах, стаматалогіі, кнігарнях і г.д.);

  карпаратыўныя мерапрыемствы, святы, сумесны адпачынак;

  камфартабельны офіс у сучасным бізнэс-цэнтры за два крокі ад метро.


Асноўныя патрабаванні:

  вопыт працы 1-3 года;

  выдатнае веданне англійскай мовы;

  Digital Marketing – гэта першае, што людзі ўспамінаюць, калі кажуць пра цябе;

  разуменне прынцыпаў працы YouТube;

  прасоўванне і развіццё ютуб-каналаў;

  разуменне прынцыпаў стварэння партнёрскіх праграм па развіцці;

  вопыт вядзення канала на YouTube (з кейсамі);

  вопыт вядзення рэкламных кампаній і іх наступны аналіз;

  узаемадзеянне з партнёрамі і рэкламнымі пляцоўкамі, з замежнымі блогерамі, відэаблогерамі, інстаграм-блогерамі.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  |  Intagram  |  Пошта katsiaryna.ptsitsyna@itechart-group.com (Пціцына Кацярына Алегаўна)

 

 

Менеджар(-ка) напрамку аўтарскіх тураў.

«Вандруй разумна»

 

 

Даволі незвычайная турыстычная кампанія «Вандруй разумна» пашырае штат і шукае менеджара(-ку) напрамку аўтарскіх тураў.


Што абяцаюць:

  поўная занятасць;

  гнуткі графік;

  праца ў прынцыпова новым для Беларусі турыстычным праекце;

  магчымасць падарожнічаць за кошт кампаніі;

  магчымасць працаваць ва ўкраінскіх, расійскіх і еўрапейскіх офісах кампаніі;

  офіс у «сэрцы Менска» – Чырвоным дворыку.


Асноўныя патрабаванні:

  наяўнасць вопыту самастойных далёкамагістральных падарожжаў;

  вопыт складання камбінаваных маршрутаў, навык пошуку састаўных авіябілетаў (абавязкова);

  вопыт у сферы прамых продажаў;

  гнуткасць, уменне прадаваць і чуць кліента;

  адсутнасць вопыту ў турыстычнай сферы Беларусі з'яўляецца перавагай;

  веданне англійскай мовы.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  |  Пошта info@vandruy.by | +375 (29) 159 71 51

 

 

Капірайтар(-ка). Apalon

 

 

Apalon – паспяховая кампанія-распрацоўшчыца мабільных прылад, з'яўляецца часткай вядучай медыя- і інтэрнэт-кампаніі IAC. Абяцаюць працу над цікавымі прадуктамі, якімі кожны дзень карыстаюцца мільёны людзей ва ўсім свеце.


Асноўныя патрабаванні да капірайтара(-кі):

  свабодная англійская мова;

  вопыт капірайтынгу;

  дакладнае выкананне дэдлайнаў;

  вопыт працы неабавязковы.


Асноўныя абавязкі капірайтара(-кі):

  падрыхтоўка мабільных дадаткаў да рэлізу (праца з дызайнерамі па падрыхтоўцы скрыншотаў, заліванне апісанняў, ключавых слоў і г.д.);

  капірайтынг (прэс-рэлізы, апісанні і г.д.);

  рассылка навін пра дадаткі;

  сацыяльны маркетынг;

  праца з перакладчыцкімі сэрвісамі.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  |  Пошта alexandra.melnova@iacapps.com | +375 (29) 194 59 18 (Аляксандра Мяльнова)

 

 

Video Production Specialist. Apalon

 

 

І зноў Apalon. Для Video Production Specialist абяцаюць павышэнне прафесійнага ўзроўню, высокі ўзровень даходу, аплату канферэнцый і семінараў у краіне і за мяжой, сертыфікацыі за кошт кампаніі, купля спецыялізаванай літаратуры, унутранае навучанне і шмат-шмат іншых бонусаў для добрых прафесіяналаў.


Асноўныя патрабаванні:

  свабодная англійская;

  вопыт фота- і відэаздымкі;

  вопыт рэдагавання фота і відэа;

  досвед працы ў рэкламным або крэатыўным агенцтве вітаецца;

  вышэйшая адукацыя (пажадана ў сферы дызайну, рэжысуры);

  актыўнае карыстанне мабільных прылад iOS або Android;

  досвед трэндаў у сферы рэкламы і мабільнага маркетынгу;

  нестандартнае, крэатыўнае мысленне;

  камунікатыўныя навыкі і time management.


Асноўныя абавязкі:

  кіраванне працэсам відэаздымкі: ад дзейнасці відэааператара да падбору дэкарацый;

  постпрадакшн відэаматэрыялаў;

  аналіз візуальнага складніка рынку мабільнай рэкламы;

  абмеркаванне відэаканцэпцый;

  аналіз эфектыўнасці рэкламы, аптымізацыя графічных і відэа-матэрыялаў.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  |  Пошта hanna.verameyeva@apalon.com  | +375 (29) 194 59 18 (Верамеева Ганна)

 

 

SMM-капірайтар(-ка). VONDEL

 

 

VONDEL – яшчэ адно буйное digital-агенцтва з Менску. Шукае чалавека з полымем у вачах, які жыве ў сацыяльных сетках амаль кругласутачна і ведае, што цяпер у трэндзе.


Асноўныя абавязкі:

  стварэнне кантэнт-планаў;

  мадэрацыя суполак;

  генерацыя крэатыўных ідэй.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  | Пошта job@vondel.by

 

 

 

Журналіст(-ка)-рэдактар(-ка).

«Гільдыя кухараў і шэф-кухараў»

 

 

 

«Гільдыя кухараў і шэф-кухараў» – гэта інтэрнэт-партал, прысвечаны рэстаранаму бізнэсу.


Асноўныя патрабаванні:

  наяўнасць вопыту;

  выдатнае валоданне рускай мовай;

  веданне англійскай мовы будзе перавагай;

  уменне адрозніваць «жывы» тэкст ад рэлізу пра надоі або банальнасці пра любімы рэцэпт і пошукі натхнення;

  уменне генераваць тэмы для распрацоўкі;

  уменне пісаць на вузкаспецыялізаваныя тэмы зразумелай мовай;

  разуменне прынцыпаў дзелавой перапіскі.


Асноўныя абавязкі:

  фарміраванне кантэнт-плана;

  аналіз наведвальнасці;

  распрацоўка стратэгіі развіцця рэсурсу;

  стварэнне матэрыялаў на аснове ключавых навіновых падстаў у Беларусі і за яе межамі;

  інтэрв'ю з прафесіяналамі галіны: шэф-кухарамі, менеджарамі, рэстаратарамі;

  распрацоўка актуальных тэм, спецыяльных праектаў і рубрык;

  узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі;

  адсочванне змяненняў у заканадаўстве;

  развіццё старонак інтэрнэт-партала ў сацыяльных сетках;

  удзел у афлайн-мерапрыемствах.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  | Пошта info@chefs.by | +375 (29) 709 11 11 (Любоў Кавалёва)

 

 

Зборшчык(-ца) гадзіннікаў 2-4 разраду. «Луч»

 

 

Менскі гадзіннікавы завод шукае чалавека з ідэальным зрокам (а вось вопыт працы неабавязковы). Ніколі не ведаеш, куды цябе завядуць твае вочы з «адзінкай»: мабыць, аднойчы ты будзеш збіраць такія ж модныя гадзіннікі, якія «Луч» зрабіў сумесна са Stereo Weekend.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  Пошта  |  +375 (17) 280 15 71, +375 (17) 280 48 09

 

 

Спецыяліст(-ка) па інтэрнэт-камунікацыях.

«Чырвоны Крыж»

 

 

Сакратарыят Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа чакае чалавека, які будзе  кіраваць сайтам. Поўная занятасць, гнуткі графік, магчымасць выдаленай працы (удзел у штотыднёвых рабочых сустрэчах і мазгавых штурмах).


Асноўныя абавязкі:

  рэдагаванне і напісанне навін і артыкулаў;

  актуалізацыя наяўнай інфармацыі раздзелаў сайта;

  SEO-аптымізацыя (апцыянальна);

  падрыхтоўка рэкамендацый для мадэрнізацыі сайта;

  аналітыка наведвальнасці і актыўнасці;

  распрацоўка кантэнт-плана для SMM;

  вядзенне старонак у VK, Facebook, «Аднакласніках», Тwitter і Instagram;

  стварэнне відэа-кантэнту, падрыхтоўка простых відэаролікаў, вядзенне ютуб-канала;

  камунікацыя з арганізацыямі БТЧК па ўсёй Беларусі;

  рассылка прэс-рэлізаў, акрэдытацыя журналістаў.


Асноўныя патрабаванні:

  вопыт працы ад 1 года ў SMM і адміністраванні сайтаў;

  выдатнае веданне WordPress;

  вопыт працы ў графічных рэдактарах (пераважна);

  навыкі капірайтынгу;

  веданне англійскай і іншай мовы вітаецца.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  | Пошта mosko_roman@redcross.by | +375 (29) 181 11 34

 

 

Кіроўца. Пасольства Вялікабрытаніі

 

 

Асабліва актуальная вакансія цяпер, калі амаль кожны дзень з’яўляюцца пытанні наконт сферы таксі ў Беларусі. Звяртайся, калі шукаеш падпрацоўку. Дэдлайн: 11 ліпеня 2018 года.


Асноўныя патрабаванні:

  пасведчанне кіроўцы катэгорыі В і дзейсная медыцынская даведка;

  вадзіцельскі стаж не менш за пяць гадоў;

  валоданне англійскай на размоўным узроўні;

  досвед працы ў міжнародных арганізацыях вітаецца.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: qbp.minsk@gmail.com (адпраўляй рэзюмэ з тэмай «Кіроўца»)

 

 

Менеджар(-ка) IT праектаў. «Имагуру»

 

 

«Имагуру» мае гарачую вакансію для распрацоўшчыкаў і праектных менеджараў IT-сферы. Шукае ў сваю каманду людзей, якія імкнуцца да самарэалізацыі і пастаянна шліфуюць свой прафесійны ўзровень. Ты ідэальна пасуеш, калі асвойваеш прафесію праграміста больш за два гады, разумееш каштоўнасць каманднай працы, жадаеш удзельнічаць у розных IT-праектах.


Асноўныя патрабаванні:

  мець вопыт кіравання камандай ад 4-х чалавек;

  мець удалы вопыт кіравання IT-праектамі;

  умець працаваць па прынцыпах Agile;

  мець аналітычны склад розуму і добрыя арганізатарскія здольнасці;

  мець дакладнае разуменне web & mobile, а таксама адміністраваць праекты ад ініцыятывы да запуску;

  добры ўзровень англійскай мовы.


  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  | +375 (29) 118 99 89

 

 

Юрысконсульт. ART CORPORATION

 

 

ART CORPORATION – дырэкцыя фестываляў «Лістапад» і «ТЭАРТ», арганізатар творчай камунікатыўнай платформы «ТОК».


Асноўныя патрабаванні:

  закончаная вышэйшая юрыдычная адукацыя;

  англійская мова – Upper Intermediate і вышэй;

  упэўненыя веды грамадзянскага права;

  адказнасць, стараннасць, самастойнасць;

  стрэсаўстойлівасць;

  вопыт работы па спецыяльнасці ад 1 года будзе з'яўляцца перавагай;

  вопыт дагаворнай работы ў галіне аўтарскага права і сумежных правоў будзе з'яўляцца перавагай.

 

Асноўныя абавязкі:

  дагаворная праца, у т. л. знешнеэканамічныя здзелкі;

  прававая экспертыза і кансультацыі па шырокім коле пытанняў;

  запыты ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі;

  прэтэнзійная і пазоўная работа.

 

  Лакацыя: Менск.

  Кантакты: Сайт  |  FB  |  VK  | Пошта artcorporationinfo@gmail.com (з пазнакай «Вакансія юрысконсульта»)

Вiзуал: www.dailysignal.com