Наша пылазборная рубрыка працягвае прымагнічваць самае цікавае, што адбылося на мінулым тыдні. Новы кліп 5’nizza, скандал з Pepsi і поўнафарматнік Бакея – разглядаем пылінкі пад мікраскопам.
Фота тыдня:
Фото: Maja Suslin / EPA / Scanpix / LETA
Dmitri Lovetsky / AP
Кліп тыдня:
Чатыры гады таму разам з электроннымі ўладарамі дум – гуртам Moderat – зіхацеў яшчэ адзін калектыў, схільны больш да эксперыментальнай, хоць і такой жа моднай, электронікі, – дуэт Mount Kimbie. Праз чатыры гады творчага вакууму музыкі вяртаюцца з новым трэкам. Сыраватае гучанне цудоўна кладзецца на просты, але трывожны кліп, а вакал Джэймса Блэйка толькі дадае надрыву.
Кліп тыдня нумар 2:
Адзін з галоўных камбэкаў гэтага года і, хочам сказаць, дужа ўдалы. На мінулым тыдні выйшаў іх новы кліп на песню «Самолет» – клоўзап імгнення, калі алей ужо разліты, але галава яшчэ не пакацілася. Насалоджваемся момантам! Дарэчы, тут канцэрт іх у Менску намячаецца.
Увесь мінулы тыдзень карыстальнікі сацсетак абмяркоўвалі новы рэкламны ролік Pepsi пра моладзевыя пратэсты. Пад натхняльную песню Скіпа Марлі (унука легендарнага Боба) паказваюць дэманстрацыю маладых людзей рознай нацыянальнасці і веравызнання. Яны граюць на інструментах, танцуюць і патрабуюць міру. У фінале роліка да пратэстаў далучаецца мадэль Кендал Джэнер (малодшанькая з клану Кардаш’ян), якая ўлагоджвае паліцэйскіх банкай «Пэпсі». Крытыка абрушылася на кампанію ў асноўным праз занадта тапорнае спрашчэнне сэнсу: ёсць праблема – «пэпсі» яе вырашыць, нават калі гэта шматпакутная барацьба за правы цемнаскурых. Тым болей што рэклама была прымеркавана да 49-х угодкаў забойства Марціна Лютэра Кінга. Карацей, Pepsi ўляпалася ў сваю газіроўку і ўжо дала задні ход ды выдаліла ролік з афіцыйнай старонкі на YouTube.
Дзіўная знаходка тыдня:
Твая бабуля ўжо засвоіла інстаграм і глядзіць гіпнатычныя ютуб-падборачкі? Час рухацца далей. Пенсіянерка Таццяна з Саянагорска ўласнаручна зрабіла хромакей – зялёны фон – і як толькі не дэманструе яго магчымасці. Хутчэй за ўсё, ты гэта бачыў(-ла). Але ўжо выйшлі новыя серыі. І новыя анекдоты, ааа!
Альбом тыдня:
Наш курасоўшчынскі талент Бакей выпусціў новы альбом – 30-хвіліннае эмацыйнае падарожжа па зазубінах рытмікі, якія раптам выпростваюцца ў гратэскавую мелодыку – і вось ужо ў дрэваў вакол цябе з’яўляюцца вочы. Самае самабытнае гучанне ў трэку «У бетоне», на яго і раім звярнуць увагу. Да яго ж прыкладаецца 13-хвілінны відэаэпас пра савецкага бухгалтара.
Паспрабуй арганізаваць модны летні фестываль.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.