«Карабель будучыні» – вуліца Кастрычніцкая – папоўніўся новым артам. На сценах кавярні Moby Dick з’явілася некалькі выяў эфіопскага сакральнага мастацтва. Мы зафоткалі, што атрымалася, і запыталіся ва ўладальнікаў кавярні – навошта.

«Калі мы адкрывалі кавярню, мы пачалі вывучаць каву, адкуль яна, традыцыі, звязаныя з тым рэгіёнам, – кажуць Аляксандр і Аганэс, уладальнікі кавярні. – Высветлілася, што зерне вырошчваюць у правінцыі Кафа, якая, апроч гэтага, мае багатую традыцыю візуальнага мастацтва. Узяць, напрыклад, эфіопскія маркі 1960-70-х гадоў. Мы зацікавіліся сярэднявечным артам, нам падалося гэта свежым і новым. У Эфіопіі гэтыя матывы вельмі папулярныя, іх паўсюль малююць, як фальклорнае мастацтва. Людзі часта пытаюцца, чаму мы малюем на рэлігійную тэматыку, але нам нават падабаецца, што гэта нешта немэйнстрымнае і нямоднае, хоць некаторыя і кажуць, што мы дзіўныя».
Ілюстрацыі рабіла мастачка Аліна Ліхадзіеўская, якая прыйшла ўладкоўвацца ў кавярню барыста. Хутка высветлілася, што маляваць у яе атрымліваецца значна лепей, чым запарваць каву. Праект цягнуўся з пачатку чэрвеня і завяршыццах на днях. Зацаніць жыўцом эфіопскія іконы можна ля кавярні Moby Dick па адрасе Кастрычніцкая, 16.
Святы Мамант. Эфіопскі абраз

Зварот апостала Паўла. Эфіопскі абраз

Прарок Ёна ў чэраве кіта. Копцкі абраз

Псалмапеўца Давід. Эфіопскі абраз


У Кастрычніцкім палку прыбыло! Майстры фотагенічнага жыму з фітнэс-клуба Moby Dick адчынілі вакенца з кавай to go.
Шыфраванне, збег пароляў і бяспека гаджэтаў – як ніколі актуальна.
Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.
Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.
«Як цяжка падарожнічаць, калі не дакляруе радасці мне гэта».
Як не весціся на маркеталагічныя хітрыкі?
Ад штучнага інтэлекту да вінаробства.
КАМЕНТАРЫ (1)
Прывет! Ужо не першы раз заўважаю, што ў вас часам "плывуць" малюнкі ў мабільнай версіі. Вось зараз усе малюнкі норм, а Псалмапеўца Давід. Эфіопскі абраз не змяшчаецца :( нязручна чытаць