У Менску выступіць галоўны рэдактар Platfor.ma Юрый Марчанка
- Рубрыка: УЛОЎ
- 02.10.2018
- 8478
11 кастрычніка на пляцоўцы «Пункт» пройдзе public talk з галоўным рэдактарам украінскага выдання Platfor.ma (Кіеў) Юрыем Марчанка. Сустрэча мае назву «Як працаваць ва ўласным СМІ, забаўляцца, зарабляць і не здохнуць». Падказваем: яшчэ можна набыць квіткі па раннім кошце.
Юрый Марчанка – новы госць адукацыйна-натхняльнай серыі #34events. Мы паважаем і любім Юрыя за дасканалае пачуццё гумару, сціплае абаянне практыкуючага лектара, а таксама за бясцэнны досвед работы на самых розных медыйных пляцоўках Украіны – ад першага намесніка галоўнага рэдактара ў штодзённай газеце «Коммерсантъ-Украина» да вядучага вячэрняга шоу на грамадскім тэлеканале UA:Першій.
Аднак перш за ўсё нам цікавы досвед працы Марчанкі галоўным рэдактарам у адным з самых цікавых нішавых выданняў Украіны – Platfor.ma. Сярод маладых украінцаў, якія адносяць сябе да крэатыўнага класа, менавіта гэты рэсурс «пра новыя магчымасці» забіў за сабой месца аднаго з самых прагрэсіўных, нестандартных і знаходлівых інтэрнэт-медыя.
Каб не стамляць слухача рамкамі фармату лекцыі або майстар-класа, у гэты раз мы вырашылі абмеркаваць надзённыя праблемы медыйшчыкаў у рэжыме public talk – адкрытай размовы на зададзеныя тэмы. Мадэраваць сустрэчу будзе кіраўнік праекта 34mag.net Антон Кашлікаў.
Калі: 11 кастрычніка
Пачатак: 19:00
Дзе: прастора «Пункт» (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх)
Кошт: першыя 15 квіткоў – 15 BYN, астатнія – 20 BYN.
Для каго ў першую чаргу будзе карысная
сустрэча з Юрыем Марчанка?
Журналістаў любых СМІ – ад нішавых інтэрнэт-рэсурсаў да работнікаў ТБ.
Брэнд-менеджарам, маркетолагам і рэкламістам, якія займаюцца спецпраектамі і натыўнай рэкламай.
Студэнтам усіх медыйных спецыяльнасцяў.
Усім, хто цікавіцца журналістыкай і сучаснымі медыя.