Першы летні «Улоў» на трэць прысвечаны катэгорыі <18. У астатнім як заўсёды: трошку вар’яцтва і больш прыгажосці – усё на пацеху твайму ўнутранаму падлетку.
Кліп тыдня:
У Дзень абароны дзяцей на канале Noize MC матэрыялізаваўся кліп на песню, якую Нойз не плануе бацаць уласным дзецям на гітары. У каментарах да відэа рэпер тлумачыць, што гэта было: «Многія сучасныя бацькі ўручаюць сваім дзецям айпад з двухгадовага ўзросту і ідуць займацца сваімі справамі, а потым дзівяцца, што падлеткі падпісваюцца на “паблікі смерці”. Песня «Чайлдфры» – пра тое, да чаго можа прывесці сляпое прытрымліванне чужых парадаў і думак «аўтарытэтаў» з медыя, пра персанальную адказнасць за ўласныя жыццёвыя рашэнні». Характэрна, што Нойзу падпявае Ліза Манетачка – юная зорка «псіхадэлічнага клаўд-рэпу», сэлф-мэйд школьніца, у раскрутцы якой ключавую ролю адыграў Укантацік.
Караоке тыдня:
У «БелГазеце» вырашылі канкрэтна адказаць на шуміху вакол «каровінага сіфілісу» і размясціць на першай паласе бытавую сцэнку з жыцця на ферме. Гумар, аднак, не ўсім прыйшоўся па гусце. «Белсаюздрук» упаў у транс і запрасіў заключэнне аб магчымасці размяшчэння такога фотаматэрыялу, прычым запрасіў у самой «БелГазеты» (накшталт: вы, вядома, гэта ўжо надрукавалі, але вы ўпэўненыя, што такое можна друкаваць?). У адказ распаўсюднікам прапанавалі чытнуць графа Аляксея Канстанціныча Талстога: «Проводя в деревне лето, / Их своди на скотный двoр: / Помогает много это / Расширять их кругозор».
Бруклінскія «цыгарэты» разрадзілася першым лонгплэем. Салодзенькі голас Грэга Ганзалеса і музычка, пад якую аднолькава зручна варыць цыбульны мармелад, паліць Gauloises і цалавацца, – мажліва, менавіта гэтага табе не хапае ветраным летам 2017-га.
Дзелімся нашымі планамі на лета – мы не супраць, каб ты таксама карыстаўся(-лася) спісам і паступова выкрэсліваў(-ла) зробленае.Enjoy the Summer!
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.