Кніга дня: «Капітан. Карабель. Мора» Воўкі Плюмбума
- Рубрыка: УЛОЎ
- 15.03.2019
- 6644
Беларускі музыка Воўка Плюмбум збірае грошы на выданне дэбютнай кніжкі «Капітан. Карабель. Мора». Гэта будзе гісторыя «для дарослых дзяцей».
Воўка пісаў твор цягам трох месяцаў у адной з берасцейскіх кавярань. У выніку атрымалася гісторыя пра тое, як у звычайным горадзе на звычайнай паркоўцы з'яўляецца карабель, на караблі жыве Капітан, і хутка пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы…
Кніга адрасаваная: «тым, хто ўжо знайшоў сябе ў гэтым жыцці і адчувае сябе ўпэўнена на плаве», «тым, хто да гэтага часу шукае сябе», «тым, хто мае або хацеў бы мець непасрэдную сувязь са сваім дзяцінствам, каб разумець сябе», «дарослым дзецям».
Можна зрабіць перадзамову кнігі «Капітан. Карабель. Мора» ў электронным або папяровым фармаце (апошні – з аўтографам). Таксама ёсць варык шчодрага данату, які дае магчымасць асабіста сустрэцца з артыстам за кубачкам кавы.
Воўка Плюмбум – лідар гуртоў PLUM BUM і SLIWA, удзельнік музычнага праекта NABR, дызайнер і мастак. Вялікае інтэрв’ю з ім чытай тут. Яго пранікнёны рэчытатыў слухай тут. Дэбютную плытку NABR пампуй тут.