У Светлагорску з'явілася новая культурная прастора з крутымі медыйнымі магчымасцямі. Дэлегацыя 34mag зганяла на адкрыццё.

Медыяхаб «Чердак» размяшчаецца на паддашку будынка мясцовай медыякампаніі «Ранак». Унутры ёсць прастора для выстаў, лекцыйная зала на 50 наведнікаў, асобны пакой для круглых сталоў ці іншых брэйнштормаў (там змесціцца 10-15 мысляроў) ды ўтульная куханька для кава-паўз.
Стваральнікі кажуць, што натхняліся пры стварэнні менскімі пляцоўкамі кшталту «ЦЭХа» ці .Punkt. Адрозненне ад сталічных устаноў у тым, што ў Светлым створаны сапраўды ўнікальныя для Беларусі медыйныя магчымасці. Лекцыйны зал абсталяваны відэа- і гукавым стафам, які дазваляе любую імпрэзу трансляваць ужывую на YouTube ці проста фіксаваць дакументальна для таго, каб потым, напрыклад, раздаць запіс жадаючым на «флэшках».
«Паколькі для Светлагорска гэтае месца – першае і ўнікальнае, у “Чердаке” будуць праходзіць імпрэзы зусім рознага фармату: адукацыйныя, культурныя ці бізнэсовыя, – кажуць стваральнікі медыяхаба. – Галоўнае, што мы хочам зрабіць, – гэта дапамагчы мясцовым актывістам наладжваць кантакты і аб'ядноўвацца».
З гонарам дадаем, што 34mag выступіў у якасці ідэалагічна-медыйных кансультантаў пры адкрыцці прасторы. Праца медыяхаба «Чердак» пачалася з выставы стрыт-фота ад нашай арт-дырэктаркі Касі Сырамалот і яе лекцыі. У другой серыі прэм'ернага дня культурная менеджарка Аліна Дзеравянка распавяла пра новыя крэатыўныя праекты Берасця.



Асноўная дзейнасць пляцоўкі пачнецца ў верасні. Калі ты культурны ці грамадзянскі актывіст і зацікаўлены ў тым, каб несці веды не толькі сталічным жыхарам, – можаш спісацца з «Чердаком» па мэйле: cherdak@ranak.by.
Дарэчы, у сакавіку Светлагорск быў адабраны ад Беларусі для ўдзелу ў праекце «Крэатыўныя гарады і рэгіёны», які праводзіць праграма ЕС «Культура і Крэатыўнасць». Светлы абышоў 8 іншых прэтэндэнтаў ад нашай краіны. Усяго ж у праекце ўдзельнічаюць 6 гарадоў ад усіх краін Усходняга Партнёрства, то-бок, акрамя Сінявокай, гэта Украіна, Малдова, Грузія, Арменія і Азербайджан.
Маё цела – мая справа. У «Голасе цела» – Ніка, першы чалавек у Беларусі, які пігментаваў сабе вочныя бялкі.
Прававая памятка пра законы, інструменты і падводныя камяні.
Панарамны 3D-рэпорт з Трактаразаводскага пасёлка перад татальным дэстракшнам аднаго з яго кварталаў.
Маналог шматразовага чэмпіёна свету пра тое, чаму любому прафесійнаму байцу патрэбная зала імя сябе.
Калі гастраномія выходзіць за межы кухні.
Пераслухаем разам.