TUT.BY ладзіць 12-гадзінны камедзі-марафон
- Рубрыка: УЛОЎ
- 01.03.2020
- 5703
Сёння ў 12:00 стартуе 12-гадзінны камедзі-марафон ад TUT.BY і Stand-Up Comedy Hall.
Першы беларускі стэндап-клуб адкрыўся летась і працаваў амаль штодня, пакуль сітуацыя з каранакрызісам не падкасіла ўсю стабільнасць. Рэзідэнты Stand-Up Comedy Hall сышлі на вакацыі, але ў Дзень смеху збяруцца разам, каб даць анлайн-камедыю ў рамках першага камедыйнага марафону ў Беларусі.
Разганяць тэмы ад гледачоў, абмяркоўваць навіны, прашкварваць адзін аднаго будуць Дзмітрый Нарышкін, Андрэй Шчэгель, Павел Радзевіч, Тарас Нікіцін, Сцяпан Манкевіч, Юрый Кірдун, Ягор Анісімаў і Яўген Буракевіч.
Чым жыве беларускі стэндап? Інтэрв’ю з Ягорам Свірскім
Фота: tut.by