6 чэрвеня можна наведаць анлайн-варкшоп «Цела ведае ўсё»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 31.05.2024
- 2560
Беларуская Ініцыятыва Sex Education запрашае на бясплатны варкшоп пра памяць цела.
Івэнт адбудзецца 6 чэрвеня ў 19:00 па менскім часе на платформе Zoom. Вядучая варкшопа «Цела ведае ўсё» – гештальт-тэрапеўтка Ганна Масілевіч. Разам з ёй наведвальнікі і наведвальніцы даследуюць, як цела захоўвае і выяўляе эмоцыі, складуць карту эмоцый, папрактыкуюцца ў тым, як распазнаваць і інтэрпрэтаваць сігналы ад цела. Падчас сустрэчы можна будзе атрымаць адказы на пытанні «Навошта нам адчуваць эмоцыі?» і «Навошта тыя эмоцыі распазнаваць?», а таксама даведацца, як рэгуляваць уласныя эмоцыі пры дапамозе цела. Плануецца не толькі размоўнае ўзаемадзеянне, але і маляванне.
Sex Education займаецца тэмай сэксуальнай адукацыі ў розных фарматах. Акрамя лекцыйных цыклаў, каманда развівае ютуб-канал, дзе эксперткі і эксперты, блогеркі і блогеры распавядаюць і разважаюць на тэмы прыняцця сябе і сваёй сэксуальнасці.