Інтэлектуальны клуб Святланы Алексіевіч запрашае на першую анлайн-сустрэчу
- Рубрыка: УЛОЎ
- 07.04.2021
- 3452
14 красавіка адбудзецца першая анлайн-сустрэча Інтэлектуальнага клуба «Святлана Алексіевіч запрашае» – яе тэма гучыць так: «Чаму "чырвоны" чалавек баіцца гісторыі?». У абмеркаванні будуць удзельнічаць палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман і палітолаг і журналіст Беларускай службы Радыё «Свабода» Юрый Дракахруст. Па традыцыі Інтэлектуальнага клуба, сустрэчу адкрые беларуская пісьменніца і лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Святлана Алексіевіч.
«Чаму бліжэйшым часам не варта чакаць масавых акцый у Беларусі? Якая цана "спынення часу" ў Беларусі для краіны і асобнага чалавека? Роля Расіі як цывілізаванага выбару для сучаснага беларуса. Ці ёсць шлях да прымірэння новай Беларусі са сваёй "чырвонай" часткай?» – на такія пытанні паспрабуюць адказаць удзельнікі і госці сустрэчы.
Мерапрыемства адбудзецца ў 17:00 па менскім часе на платформе Zoom. Каб далучыцца да яго, трэба зарэгістравацца.