Талака дня: падарункі для «Корпуса»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 17.01.2020
- 4703
19 студзеня традыцыйная вечарына «Нядзеля» ў культ. цэнтры «Корпус» будзе асаблівай: каманда праекта адзначыць яго трохгоддзе. Зазірнуць на агеньчык запрашаюць усіх жадаючых. Можна і без падарунка, але лепш, вядома, з.
Прэзенты тут чакаюць карысныя і альтруістычныя = такія, якія дапамогуць «Корпусу» радаваць нас нейкімі новымі задумамі зноў і зноў. Вішліст падзялілі на два спісы. У першы трапіла ўсё, што ты можаш прыхапіць з дому ці ў бліжэйшай краме канцыляркі або будтавараў.
Вельмі патрэбныя:
офісная папера А4;
скотч, тэйп, малярка, двухбаковы скотч канцылярскі/будаўнічы/успенены;
энергазберагальныя лямпачкі (лепш калі цёплага святла);
батарэйкі АА;
крэйдавыя маркеры (перавага беламу);
перманентныя маркеры рознай таўшчыні;
пэндзлікі для малявання/малярных работ;
фарбы для малявання акрылавыя;
дзяжурны ПК (ноўт, які нармалёва цягне інэт, прайграе аўдыя і відэа).
Таксама «Корпусу» патрэбныя больш грошаёмістыя рэчы: пражэктары, свяцільні, лесвіца-трансформер, паравы пыласос. На такія штукі прапануюць скінуцца з дапамогай фандрайзінгавага сайта MolaMola. Запыты ў «Корпуса» вельмі сціплыя: талакой разлічваюць сабраць 999 BYN. Кожны ўклад будзе каштоўны.
Святочныя сэты пачнуцца ў 19:00. За пульт стануць Dj Eye-Q і Papa Bo Selektah.
Куды пайсці ў студзені акрамя дня народзінаў любімага культурніцкага хаба – чытай тут.