WATCH DOCS запрашае на каву з рэжысёрамі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 05.11.2019
- 6360
Сёлета фестываль дакументалак пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus упершыню прадстаўляе конкурсную праграму фільмаў беларускіх рэжысёраў(-ак)-дакументалістаў(-ак). І запрашае сустрэцца з кожным(-ай) з іх, каб пагутарыць пра белкіно і ўсякую экзістэнцыю.
Расклад сустрэч:
5 лістапада 18:30 – Любоў Зямцова. У 2015 годзе яе сумесны фільм са сцэнарысткай Вольгай Драчук быў адабраны на фестываль незалежнага кіно АРТДОКФЕСТ. На фэсце WATCH DOCS запрэм’ераць першую поўнаметражку Любові.
12 лістапада 18:30 – Ігар Чышчэня. Ігар восем гадоў працуе на «Беларусьфільме», стварыў за гэты час шэраг моцных карцін, а ў 2017-м нават атрымаў званне «Чалавек года ў сферы культуры».
19 лістапада 18:30 – Андрэй Куціла. Андрэй – прызёр і ўдзельнік прэстыжных міжнародных фестываляў у Амстэрдаме, Германіі, Польшчы, Вялікабрытаніі. Яго стужка «Summa» ў 2018 годзе была прызнаная лепшай cярэднеметражнай карцінай на «дакументальных Канах» – фестывалі IDFA ў Амстэры.
26 лістапада 18:30 – Аляксандр Свішчанкоў. Малады рэжысёр-дакументаліст, прадзюсар, відэааператар, мантажор, які пасля БДУІРа пайшоў у кінашколу-студыю Андрэя Палупанава, а потым і ў БДАМ на спецыяльнасць «рэжысура відэафільма».
3 снежня 18:30 – Галіна Адамовіч. Галіна – прызнаная майстарка дакументальнага кіно, лаўрэатка шматлікіх міжнародных фестываляў у Грэцыі, Галандыі, Італіі, Малдове, Польшчы, Расіі, Славакіі, Чэхіі. З 1995 года працуе на кінастудыі «Беларусьфільм» у студыі «Летапіс».
Месца сустрэчы з рэжамі абазначанае як «кафэ ў цэнтры горада». Дакладней даведаешся пасля рэгістрацыі на мерапрыемства. Рэгістравацца трэба тут.
Дарэчы, на WATCH DOCS Belarus беларускіх кінаробаў(-ак) чакае не толькі плясканне ў далоні. На платформе talaka.org зараз збіраюць грошы на прызы тым, каго гледачы прызнаюць лепшымі з пяцёркі. Кінаманам прапануюць зрабіць данейшан, які стане квітком на ўсе паказы, ці атрымаць мерч, ці патрапіць на вечарыну з «РСП». Кінуць пятак-другі на добрую справу можна тут.