У Менску адбудзецца фэст ініцыятыўных людзей «Хачу!»

Заўтра,15 снежня, у Менску адбудзецца фэст «Хачу!», на якім маладыя людзі з Беларусі і Германіі раскажуць табе, як зладзіць свой сацыяльны праект і зрабіць так, каб ён прыносіў карысць і фан.

 

 Час:  15 снежня, субота, з 11:00 да 18:00.

 Месца:  Lo-Fi Customs, ул. Октябрьская 16/3.

 Кошт:  free.

Рэгістрацыя: тут

На жаль, 55 % беларускай моладзі лічыць, што яны не могуць паўплываць на змены ў горадзе, і 77 % – што не могуць паўплываць на тое, што адбываецца ў краіне. Прыходзь на фэст «Хачу!» ад адукацыйнага цэнтра «Фіяльта», каб паслухаць лекцыі і ўзяць удзел у варкшопах тых рабят, якія не ўваходзяць у гэтыя сумныя адсоткі.

Ты даведаешся, як весці дыскусію, рабіць ссабойкі, гуляць у рэгбі, валанцёрыць у Еўропе і шмат чаго яшчэ. З галоўнай сцэны крутыя людзі распавядуць, як ствараць крутыя праекты. Будуць прадстаўніцы ініцыятыў «Торба Шоу», «Vulica Brazil», «Рукамі чапаць», «Навука па-за сабою». Гоў!